Рамяству ткацтва паясоў вучылі ў мінулую суботу ў Доме рамёстваў. Майстар-клас для усіх жадаючых правяла этнограф, старшы выкладчык кафедры тэкстыля Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ірына Мазюк.
Удзел у ім прынялі нашы вілейскія майстры Эла Кулеш з цэнтра эстэтычнага выхавання і Святлана Лучнікоўская з раённага Дома рамёстваў, а таксама тыя, хто жадае навучыцца гэтай тэхналогіі.
Ірына Мазюк расказала і паказала асаблівасці ткацтва паясоў на бердзе і на дошчачках.
Па словах дырэктара раённага Дома рамёстваў Марыны Каравай, гэты майстар-клас распачынае адукацыйны цыкл, пад час якога ўсе жадаючыя змогуць авалодаць пашыранымі на Вілейшчыне тэхнікамі ткацтва паясоў.
Ірына ТРУБАЧ/Фота аўтара