Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Віляйчане больш за дзве гадзіны спявалі хіты «The Beatles» па-беларуску


16 лютага ў Вілейцы прайшоў чарговы «Спеўны сход», тэмай якога была творчасць ліверпульскай чацвёркі ў перакладзе на беларускую мову. Спецыяльнымі гасцямі мерапрыемства выступілі ансамбль гітарыстаў «Аделіта» Вілейскай школы мастацтваў, якія выканалі папуры на хіты Бітлз, а таксама паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў, які па-майстэрску перавёў песні вядомага гурту на беларускую мову.
Больш за тры дзясяткі чалавек запоўнілі залу Вілейскага цэнтра эстэтычнага выхавання, дзе і праходзіла мерапрыемства. На мерапрыемства прыйшлі як дарослыя, так і моладзь.

 

 

Распачалося мерапрыемства выкананнем папуры на хіты «The Beatles» узорным ансамблем гітарыстаў «Адэліта», кіраўнік Уладзімір Лапцік. Затым хіты Бітлз па-беларуску разам з публікай выканаў  музыкант і паэт Мікіта Найдзёнаў, які спецыяльна прыехаў на «Спеўны сход» у Вілейку.

Мікіта Найдзёнаў — малады беларускі паэт і «сонграйтар», музыкан, фронтмэн і аўтар песен гурта «HURMA», вядучы музычнага шоў «СамШазам», песні яго аўтарства выконвае мноства беларускіх выканаўцаў.
— Бітлз — гэта мая самая вялікая любоў. Я пераклаў на беларускую мову 16 песен «The Beatles». Калі перакладаеш свой любімы гурт, то пачынаеш разумець яго па-іншаму, адкрываючы для сябе зусім іншы сэнс кожнай песні, — адзначыў Мікіта Найдзёнаў. — Калі вы ведаеце матывы — спяваем разам.

Больш за дзве гадзіны доўжыўся «Спеўны сход», на якім віляйчане актыўна спявалі хіты «The Beatles».

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 186 queries