Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вілейская бібліятэка праводзіць акцыю, каб вызначыць дзесяць найбольш цікавых кніг

Запрашаем Вас прыняць удзел у акцыі “Кнігі, якія мяне ўразілі”, каб вызначыць дзесятку найбольш цікавых кніг.

Мэта акцыі – далучэнне да чытання  і павышэнне чытацкай культуры, арганізацыя карыснага дасугу і засяроджанне ўвагі спецыялістаў на праблеме чытання.

Арганізатарамі акцыі з’яўляюцца:

Вілейская цэнтральная раённая бібліятэка і рэдакцыя раённай газеты “Шлях перамогі”.

Удзельнікам акцыі можа стаць любы жыхар  г. Вілейкі і Вілейскага раёна   незалежна ад узросту.

Пачатак акцыіі 15.02.2012 года.

Заканчэнне 15.05.2012 года.

Удзельнікі акцыі самастойна складаюць спіс з 10 твораў мастацкай літаратуры (аўтар, назва), якія іх уразілі, не пакінулі раўнадушнымі, змянілі погляды на некаторыя падзеі, дапамаглі і падтрымалі ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Спіс павінен быць з указаннем прозвішча. Пры жаданні можна апісаць тыя ўражанні, якія пакінула кніга.

Спісы будуць збірацца ў бібліятэках раёна і горада. Па заканчэнні акцыі кожная бібліятэка складзе свой спіс з твораў, якія часцей за ўсё называлі чытачы. Затым усе спісы будуць перададзены ў цэнтральную бібліятэку, дзе будзе вызначана дзесятка найбольш цікавых кніг у маштабе раёна.

Удзельнік акцыі, чый спіс утрымлівае найбольш назваў кніг, якія трапілі ў дзесятку  – атрымае падарунак (ільготы пры карыстанні бібліятэкай).

Правядзенне акцыі будзе адлюстроўвацца на   старонках раённай газеты.

Кантакты арганізатара акцыі

Вілейская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел бібліятэчнага маркетынгу

г. Вілейка, вул. Савецкая,25

Тэл.: 8 (01771) 5-36-95

Е-mail: OBM-VIL@yandex.ru

арганізатара акцыі

Пачатак акцыіі 15.02.2012 года.

Пачатак акцыіі 15.02.2012 года.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 168 queries