Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вілейчане сярод пераможцаў рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Нашчадкі традыцый”

16 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў межах II рэспубліканскага педагагічнага форуму адбыліся прэзентацыя лепшых праектаў рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Нашчадкі традыцый” і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў, паведамілі «ШП» у Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. Мінскую вобласць прадставілі лепшыя праекты, якія сталі пераможцамі абласнога этапа.

Так, па выніках рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” у намінацыі “Сучаснасць і традыцыя: беларуская народная творчасць” дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана навучэнка ДУА “Вілейская гімназія № 1 “Логас” Яўгенія Рамановіч з праектам “Беларуская вышыванка: ад музейнага экспанату да моднага трэнду” (педагог Шпаковіч Валянціна Міхайлаўна);

Дыпломам ўдзельнікаў рэспубліканскага фестывалю-конкурсу ўзнагароджана   навучэнка ДУА “Вілейская гімназія № 1 “Логас” Валерыя Сопрых (праект “Сакрэты бабулінага куфэрка”, педагог Чолна Надзея Казіміраўна).

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 143 queries