…Чалавек адраджаецца ў наступных пакаленнях, рака ж абнаўляецца ад свайго вытока і плыве па свайму руслу на працягу многіх тысяч год… (з кнігі «Вілія і яе берагі»).
У першы дзень наведвання юбілейнай дзясятай экспедыцыі «Шляхам графа Тышкевіча-2017» Вілейкі, 4 чэрвеня, для яе ўдзельнікаў была падрыхтавана культурная праграма, падчас якой быў канцэрт турысцкай і аўтарскай песні «Песні над Віліяй». На працягу больш як дзвюх гадзін са сцэны Вілейскага Палацу культуры мясцовыя артысты праз слова, песню і танец праслаўлялі беларускую нацыянальную культуру, яе гісторыка-культурныя традыцыі і турысцкі каларыт Вілейскага краю.
Увесь канцэрт, які складаўся з некалькі тэматычных частак (блокаў), суправаджалі тэкставыя ўрыўкі з кнігі графа К. Тышкевіча «Вілія і яе берагі». Прагучаў іх запіс у выкананні дыктара Беларускага радыё Алега Вінярскага.
Распачаў блок канцэрта, прысвечаны беларускай нацыянальнай культуры, ансамбль народнай песні «Перапёлачка» Вілейскай гімназіі №1 «Логас» (кіраўнік Святлана Гакуць), затым прадоўжыў яго ансамбль танца «Карагод» Вілейскай гімназіі №2 (кіраўнік Ірына Новік). Падтрымаў фальклорную частку мастацкім чытаннем урыўку з паэмы Я. Коласа «Сымон-музыка» і Амраан Аль-Хлейфат, удзельнік студыі мастацкага чытання «Ветразь» Вілейскай гімназіі №2 (кіраўнік – Мікалай Іваненка), а таксама народны калектыў аўтарскай песні «Элегія» Вілейскага Цэнтра эстэтычнага выхавання (кіраўнік Таццяна Захарыч). У выкананні апошняга на працягу ўсяго вечара гучалі песні на вершы беларускіх, мясцовых паэтаў, а таксама на ўласныя тэксты і музыку.
Дэбют у саставе калектыва «Элегія» адбыўся ў маладога выканаўцы Мікіты Аўрэйцэвіча. Ён праспяваў песню «Ты неси меня река» з рэпертуара групы «Любэ». Наступны ўжо, турыстычны, блок канцэрта прадоўжыў Уладзімір Балбачан, стваральнік першага вакальна-інструментальнага ансамблю ў Вілейцы.
– Панавала вельмі душэўная атмасфера ў зале, было сапраўднае яднанне людзей, – адзначыла мастацкі кіраўнік народнага калектыву аўтарскай песні «Элегія» Таццяна Захарыч. – Культурная праграма для ўдзельнікаў экспедыцыі прадоўжылася і на наступны дзень. Разам з краязнаўчым музеем ля помніка Вільяне зладзілі пазнавальную міні-праграму, што складалася з экскурсіі па гораду, якую правяла Вольга Коласава, старшы навуковы супрацоўнік музея, і танцавальных, музычных нумароў. Вядучай праграмы выступіла Святлана Доўгая, удзельніца студыі «Дамісолька» Цэнтра эстэтычнага выхавання, вучаніца сярэдняй школы №5.
Кацярына КАРПІК.
Фота Аляксея Камінскага
Уладзімір Балбачан, стваральнік першага вакальна-інструментальнага ансамблю ў Вілейцы.
Автор и исполнитель собственных песен, лучших песен известных бардов, а также популярных шлягеров советской и зарубежной эстрады. Музыкант (гитара, саксофон, электронно-цифровой баян и другие музыкальные инструменты