«З Вілейкі – з любоўю» – пад такой назвай Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва горада Мінска правядзе выставу твораў беларускіх народных майстроў наіўнага, прымітыўнага мастацтва са збораў Вілейскага краязнаўчага музея. Маляваныя дываны, маляванкі на шкле, размаляваныя макаткі і іншыя атрыбуты вясковага побыту першай паловы 20 стагоддзя складуць арыгінальную і жывую экспазіцыю, якая пройдзе пад дэвізам «Рэгіёны – сталіцы».
Традыцыя стварэння маляваных дываноў і малюнкаў на шкле амаль поўнасцю згасла напрыканцы 50-х гадоў 20 стагоддзя, уступаючы прамысловай вытворчасці размаляваных дываноў і іншых прадметаў упрыгожання хатняга быту, хаця ў свой час яны высока цаніліся і з’яўляліся не толькі прадметамі раскошы для вясковых жыхароў, але і своеасаблівымі сямейнымі абярэгамі, сімваламі гармоніі, дастатку, згоды і дабрабыту ў доме і ў цэлым свеце.
Адкрыццё выставы адбудзецца 14 верасня і стане своеасаблівым падарункам мінчанам і гасцям беларускай сталіцы да Дня горада.
Вольга КОЛАСАВА, старшы навуковы супрацоўнік
Вілейскага краязнаўчага музея