У мінулую нядзелю, 13 студзеня, у гарадскім парку было шматлюдна – тут ладзілі вялікае сямейна-спартыўнае мерапрыемства «Прывітанне, стары Новы год!» Сотні дзяцей і іх бацькоў, бабулі з унукамі і дзіцячыя калектывы – усё гэта напаўняла сквер Маці па-сапраўднаму сямейным святам.
Здавалася, што парк гудзеў, бо каля пяцісот наведвальнікаў прыйшло на сямейна-спартыўнае свята «Прывітанне, стары Новы год!», што прайшло ў скверы Маці гарадскога парка. Традыцыя святкавання Новага года і па-старым стылі ўжо трывала ўкаранілася ў беларусаў у калядныя дні кожнага новага года. Той, хто больш старэйшы, добра памятае, як у гэты час ва ўсіх вёсках Вілейшчыны весела адзначаліся гэтыя святочныя дні: старэйшыя рыхтаваліся да багатай куцці, моладзь свавольнічала, мяняючы вароты, закладваючы комін, незамужнія дзяўчаты варажылі на суджаных і будучае сямейнае жыццё, а дзеці ўвесь дзень каталіся з горак, ішлі на возера «паслізгацца» на адным каньку – словам усе весяліліся і забаўляліся.
– У гэтыя святочныя дні Нараджэння Хрыстова мы невыпадкова сабраліся ў скверы Маці на вялікае сямейнае мерапрыемства, – адзначыла падчас адкрыцця намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама і старшыня раённага аддзялення «Беларускі саюз жанчын» Святлана Дзяруга. – Як кожная маці імкнецца сабраць вакол сябе дзяцей і родных у гэтыя святыя дні, так і мы ўсе разам павінны арганізоўваць як мага больш сямейных мерапрыемстваў. Сённяшняе свята – гэта ідэя грамадскіх арганізацый раёна, такіх як «Беларускі дзіцячы фонд», «Беларускі саюз жанчын», «БРСМ», «Белая Русь», аб’яднаць разам бацькоў і дзяцей у спартыўных эстафетах, конкурсах, разам творча адпачыць і атрымаць зарад пазітыву. Тым больш, цудоўнае зімовае надвор’е спрыяе сапраўднаму сямейнаму святу, якое, мяркуем, стане традыцыйным для віляйчан.
І сапраўды, усе некалькі гадзін, што адбывалася мерапрыемства, яно было насычана вясёлымі зімовымі эстафетамі, гульнямі, якія арганізавалі ўстановы ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, а навагоднія розыгрышы, шмат танцавальных і забаўляльных конкурсаў, ды і наогул уся чароўная атмасфера старога Новага года – заслуга заўжды крэатыўных і вясёлых супрацоўнікаў Вілейскага Палаца культуры і клубнай сістэмы. Па традыцыі навагодніх святаў неад’емным сімвалам мерапрыемства быў Дзед Мароз і Снягурка. Казачны дзядуля, седзячы на сапраўдным троне, слухаў вершы ад самых маленькіх наведвальнікаў свята і частаваў дзетак салодкімі цукеркамі. Нават злосная Баба-Яга на свяце была добрай і зычлівай, а кожны жадаючы мог пасмакаваць яе чароўнага эліксіру здароўя – гарачай гарбаты з печывам ад хлебазавода, якімі гасцінна частавалі ўсіх галоўныя знатакі чаявання з Вілейскага каледжа.
Святочныя карагоды, танцы, скокі не давалі нікому нават крышку замерзнуць. Бачна было, як бацькі з дзеткамі абкідваюцца пухнатым снегам, а іншыя разам лепяць снегавікоў. Хтосьці спрабуе сябе на трапнасць пападання ў “дзясятачку” ў «снежным дартсе», хтосьці – мерыцца моцай у перацягванні каната. Гарадскі парк гудзеў і быў напоўнены дзіцячым смехам і запалам – і гэта галоўны вынік мерапрыемства. Было і шмат падарункаў: за лепшую фігуру са снегу, у разнастайных конкурсах і нават у масавасці. Так-так, за масавасць – спецыяльны прыз ад арганізатараў свята – электрачайнік і прысмакі «За самую шматлікую сям’ю на свяце», атрымала сям’я Гісіч у складзе 25 чалавек. Як распавялі прадстаўнікі сям’і – на мерапрыемства прыйшлі ўсе: мужы і жонкі, дзеці, браты і сёстры, стрыечныя, траюрадныя, а таксама цёткі і пляменнікі. Іх масавасць пераўзышла ўсіх астатніх, хто спрабаваў «пацягацца» ў колькасці сямейнага прадстаўніцтва на свяце. А прыходзілі і са сватамі, і з дзецьмі, унукамі і праўнукамі.
Свята завяршылася, але яно стане традыцыйным, і ў наступны раз арганізатары чакаюць яшчэ больш наведвальнікаў, асабліва цэлымі сям’ямі.
Сяргей ГАНЧАР.
Фото аўтара
Эликсир здоровья – от колледжа
Наши ребята из группы поваров приготовили для гостей праздника «Здравствуй, старый Новый год» чудодейственный напиток. Они его назвали «эликсиром здоровья», рецепт которого не разглашается. Он бодрит, тонизирует, создает настроение. А все благодаря удачному сочетанию компонентов, подобранных на кухне совместно с мастерами производственного обучения. Конечно же, согласно рекомендациям знающих толк в этом деле специалистов.
Задолго до начала праздника в сквер Матери городского парка прибыла наша «полевая» кухня. Под чугунным котлом запылали березовые поленья. Говорят, старый Новый год связан с волшебством. Вот это пламя и создавало ощущение сказки, в которой живут колдуны и колдуньи. А эти фантастические существа тоже были представлены на празднике. Большинство из нас впервые таким образом встречали старый Новый год. Оказалось, что в этой встрече много необычного, сказочного и захватывающе интересного. Молодцы, организаторы праздника!
Клуб юных журналистов Вилейского государственного колледжа