Дзеці – асаблівая катэгорыя чытачоў. Асноўная наша задача – абудзіць цікавасць да кнігі і літаратуры, выхаваць любоў да роднага слова і патрэбу ў пастаянным чытанні.
Урок роднай літаратуры ў Вілейскай школе-інтэрнаце правёў паэт Мікалай Кутас па ініцыятыве Вольгі Глускай. Распачала ўрок загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі райбібліятэкі Людміла Тонкавіч, якая правяла падарожжа па старонках жыцця і творчасці Мікалая Сямёнавіча.
Весела і займальна паэт расказаў пра сваё дзяцінства, шлях у паэзію, адказваў на пытанні. Вельмі тактоўна Мікалай Сямёнавіч рэцэнзаваў верш Крысціны Маляроўскай, вучаніцы 9 класа школы-інтэрната.
Гучалі вершы ў выкананні аўтара. Для паэзіі аўтара характэрны лірызм і зусім не дзіўна, што на словы Мікалая Кутаса напісаны меладычныя і прыгожыя песні, якія прагучалі падчас сустрэчы.
Наталля БРАНЦАВА,
гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання
і інфармацыі райбібліятэкі
Урок роднай літаратуры ў Вілейскай школе-інтэрнаце правёў паэт Мікалай Кутас
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ