Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Уражанне ад канцэрта, прысвечанага 25-годдзю Вілейскага народнага хору ветэранаў вайны і працы

Яшчэ з часоў школьнага маленства я зайздросціла сваёй маме: пявуння на ўсю акругу, з высокім моцным голасам, якая без ведання нотнай граматы і настаўніка па вакалу, магла спяваць і пад скрыпку, і пад цымбалы, і пад акардэон. Таму была жаданай госцяй на любым свяце. А мне, з маім камерным голасам, быў шлях толькі ў школьны хор, які я люта ненавідзела. Трэба было заставацца на рэпетыцыі пасля заняткаў, а колькі цікавых спраў заставалася незавершанымі!

Напэўна таму, калі мне патэлефанавала сяброўка і запрасіла на канцэрт, прысвечаны 25-годдзю Вілейскага народнага хору ветэранаў вайны і працы, я не адчувала ўнутранага трымцення….
Зал Палаца культуры запоўнены амаль цалкам. І вось на сцэне – яны, ў прыгожых яркіх касцюмах. Гучыць першая песня – і гледачы не могуць не суперажываць тым эмоцыям, якія даносяць да іх спевакі.
Віншаванні. Юбіляры з годнасцю прымаюць іх ад намесніка старшыні райвыканкама Святланы Дзяруга, намесніка загадчыка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі – Жанны Петух, былой загадчыцы аддзела культуры, пры якой ствараўся знакаміты харавы калектыў, – Крыстыны Шымакоўскай…
Назіраю за тварамі гледачоў у зале. Многа было сярод іх моладзі, але нікога песні нашых ветэранаў не пакінулі раўнадушнымі. І на апошніх акордах зала апладзіравала хору ветэранаў, стоячы.
Нехта з вялікіх сказаў: «Прыгажосць выратуе свет». Я дапоўніла бы гэтыя радкі: «Мастацтва і талент – таксама».

Данута ЛУБНЕЎСКАЯ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 170 queries