Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Вілейцы прайшло ўручэння ўзнагарод 12-ці ўдзельнікам конкурса, чые работы ўвайшлі ў каляндар-2018

Напрыканцы верасня мінулага года быў дадзены старт конкурсу малюнкаў «Хопіць смецце памнажаць, лепш яго рассартаваць», ініцыяваны міжнароднай грамадскай арганізацыяй «Экапартнёрства» і Вілейскім райвыканкамам у рамках праекта «Неабходнасць у эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай», які ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза і разлічаны на тры гады. Ён створаны спецыяльна для нашай тэрыторыі і павінен дапамагчы вырашыць праблему абыходжання з камунальнымі адыходамі. Трэба сказаць, што ў рамках праекта адбылося ўжо шмат мерапрыемстваў. Усе яны мелі на мэце выхаванне беражлівых адносін да нашай планеты і яе рэсурсаў. Ва ўстановах адукацыі Вілейшчыны праходзілі інфармацыйныя гадзіны, акцыі «Энергазберажэння», «Сустрэнем Новы год экалагічна па-сяброўску», «Балтыйскае мора пачынаецца тут», «Вілейка ратуе клімат планеты», запомніліся Дні ўстойлівай энергіі і конкурс слоганаў.

Конкурс малюнкаў «Хопіць смецце памнажаць, лепш яго рассартаваць» стаў чарговым мерапрыемствам у гэтым шэрагу, накіраваным на фарміраванне ў дзяцей беражлівых адносінаў да навакольнага асяроддзя, прывіццё экалагічнага стаўлення да арганізацыі жыццядзейнасці, асэнсаванне важнасці раздельнага збору адыходаў. Прывіваць гэтыя навыкі праз нашых дзяцей – важная задача. Калі экалагічнае выхаванне будзе пачынацца з сям’і, тады мы зможам лічыць сябе сапраўднымі гаспадарамі нашай планеты.

Удзельнікамі творчага конкурсу былі навучэнцы ўстаноў адукацыі, якія, канешне, вельмі стараліся. І вось падведены вынікі. Журы вылучыла работы, якія ўвайшлі ў спецыяльны каляндар на 2018 год. Яны найбольш яскрава адлюстроўваюць ідэю, чаму важна і неабходна сартыраваць смецце. Як расказала Вольга Шляпо, інфаменеджар праекта, каляндар будзе распаўсюджвацца на Вілейшчыне – ва ўстановах адукацыі, у арганізацыях і ўстановах, дзейнасць якіх звязана з жыллёва-камунальнай сферай. Каб заахвоціць самых актыўных, старанных і неабыякавых удзельнікаў, у мінулы чацвер у гімназіі №1 «Логас» адбылася асаблівая сустрэча: прадстаўнікі грамадскай арганізацыі «Экапартнёрства» прыехалі, как асабіста ўручыць удзельнікам конкурса, школьнікам Вілейшчыны, дыпломы і памятныя падарункі – календары, салодкія пачастункі і экасумкі з лагатыпам арганізацыі. Аліна Бушмовіч, выканаўчы дырэктар ГА «Экапартнёрства», расказала прысутным пра дзейнасць арганізацыі і яе асноўныя накірункі, адзначыўшы, што яе прыемна здзівіла актыўнасць вучняў малодшых класаў, разуменне імі глыбіні праблемы правільнага абыходжання з камунальнымі адыходамі. Эдуард Мацюшонак, які выкладае выяўленчае мастацтва ў гімназіі №1 «Логас», расказаў аб тым, як атрымалася яго выхаванцам раскрыць у малюнках актуальную праблему. «Каб нешта зрабіць, трэба быць неабыякавым, – адзначыў галоўнае Эдуард Уладзіміравіч. – Мы з дзецьмі ўзялі гэту тэму і пачалі перажываць яе». Стала зразумелым, якая Зямля невялікая і як хутка мы, людзі, яе забруджваем, а таксама тое, як шмат залежыць ад кожнага на ёй.

Урачысты момант уручэння ўзнагарод дванаццаці ўдзельнікам конкурса, чые работы ўвайшлі ў каляндар, і памятныя падарункі астатнім удзельнікам – гэта стала прыемным момантам сустрэчы. На памяць засталіся добрыя ўражанні і калектыўны здымак. Самыя актыўныя і нераўнадушныя атрымалі заслужаныя ўзнагароды, а наперадзе – яшчэ шмат цікавых і карысных мерапрыемстваў экалагічнай накіраванасці.

Таццяна ШАРШНЁВА.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 135 queries