Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У сталіцы Вілейку і віляйчанак лічуць залатым фондам даследчыцкай дзейнасці

Цікавае творчае мерапрыемства прайшло нядаўна ў Мінску – адкрытыя міжнародныя краязнаўчыя чытанні, у якіх удзельнічалі болей за чатырыста хлопцаў і дзяўчат з Мінска, Санкт-Пецярбурга, Маскоўская вобласці і… Вілейкі. Нашы землякі-ўдзельнікі чытанняў былі адзінымі, акрамя мінчан, прадстаўнікамі Беларусі.

золотой фонд исследовательской деятельности

– Усяго працавала дзесяць секцый,– падзяліўся ўражаннямі ад чытанняў настаўнік гімназіі №2 Віктар Кажура, вучаніцы якога ўдзельнічалі ў мерапрыемствах. – Мы вазілі на конкурс чатыры работы. Вучаніца 10 «Б» класа Яўгенія Бурак выступіла ў секцыі «Мой родны кут, як ты мне мілы» з работай «Супрацоўніцтва карэспандэнтаў Вілейскага павета з газетай «Наша ніва» ў 1909 годзе»; яшчэ адна вучаніца гэтага класа Валерыя Кабак выступіла на чытаннях з дзвюма работамі: «Мікратапонімы вёскі Порса» і пра нашага земляка-героя Уладзіміра Лаўрыновіча; другакласніца шостай пачатковай школы Ангеліна Прохарава пазнаёміла прысутных з работай «Путешествие по деревне Карповичи и её окрестностям». У секцыі «Абмен вопытам» з дакладам выступіў і Віктар Кажура.

Арганізатарам мерапрыемства стала ўстанова адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі», загадчыца аддзела краязнаўства гэтай установы Ганна Сажнева, намеснік дырэктара Таццяна Цімашэнка, якая была старшынёй журы. Работы віляйчан былі высока адзначаны: Яўгеніі Бурак прысуджана другое, Валерыі Кабак – трэцяе месца. З граматай за добрую работу прыехала і самая юная ўдзельніца – Ангеліна Прохарава.

Уручаючы ўзнагароды віляйчанкам, намеснік начальніка аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама Надзея Вялікая назвала Вілейку і віляйчанак залатым фондам даследчыцкай дзейнасці. Што ж, ацэнка высокая і да многага абавязвае.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота прадстаўлена Віктарам КАЖУРАМ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 35 queries