Сустрэча з маладой вілейскай мастачкай Вольгай Пескавой адбылася на занятках творчага аб’яднання па інтарэсах «Пярынка» сярэдняй школы № 3. У мастачкі свой непаўторны стыль, яна свабодна валодае фарбамі, з якіх і атрымліваюцца непаўторныя, поўныя сублематызму творы.
Каляровы калейдаскоп яе твораў зачараваў вучняў пятага і старэйшых класаў. Імпрэсія, мастацкі запал, сваё светаўяўленне… Размова адбылася шчырая, зацікаўленая з абодвух бакоў. Вучні напісалі мастачцы шмат пажаданняў у жыцці і творчасці. Як сказала напрыканцы сустрэчы сама Вольга Пескавая, і ёй таксама было вельмі прыемна і цікава. Бо яе сустрэла аўдыторыя крыху маладзей за яе. І таму размова адбылася на адной сучаснай моладзевай хвалі.
Мастачка дала майстар-клас, а вучні, у сваю чаргу, прадэманстравалі сваё ўменне складаць вершы.
Дырэктар школы Мікалай Гіро, які з цікаўнасцю аднёсся да сустрэчы, з задавальненнем прапанаваў маладой мастачцы падрыхтаваць некалькі карцін для выставы ў сценах школы.
Клаўдзія ДУБОВІК, кіраўнік творчага аб’яднання па інтарэсах «Пярынка» СШ № 3.
Фота аўтара
У школе №3 прайшла сустрэча з вілейскай мастачкай Вольгай Пескавой
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ