Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У раённай бібліятэцы прайшоў біяграфічны экскурс “Натхненне і майстэрства” да 95 – годдзя з дня нараджэння таленавітага беларускага празаіка Івана Шамякіна

У рамках Года культуры 28 студзеня 2016 года ў раённай бібліятэцы прайшоў біяграфічны экскурс “Натхненне і майстэрства” да 95 – годдзя з дня нараджэння таленавітага беларускага празаіка Івана Шамякіна. Была падрыхтавана кніжная выстава “Талент на пульсе часу”. Прысутныя даведаліся пра факты з жыцця пісьменніка, побыт і традыцыі ў сям´і, характарыстыку яго як чалавека, бацькі, сябра, грамадзяніна і яшчэ шмат цікавых фактаў з успамінаў яго дачкі Таццяны, апублікаваных ў часопісе “Белая Вежа”. У канцы мерапрыемства быў праведзены абзор твораў майстра пяра.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 168 queries