Такімі ўзвышанымі і пранікнёнымі словамі пачынае сваё благавесце Святы апостал Евангеліст Іаан. Аб гэтым мы чытаем і задумваемся ўжо дзве тысячы год. Аб гэтым у чарговы раз гаварылі ўдзельнікі праваслаўнай духоўнай кнігі «Слова веры», якія сабраліся ў Ерхаўскім сельскім клубе ў сакавіку.
Ганаровым госцем на гэтым мерапрыемстве быў іерэй Валянцін (Пешко), настаяцель царквы Святога Духа в. Рэчкі. Ён зачытаў Послание Митрапалита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси архипастырям, клиру, монашествующим и мирянам Белорусской Православной Церкви» ў сувязі з 180-годдзем Полацкага царкоўнага Сабора 1839 года. З нагоды 180 год рашэння аб адмене Брэсцкай уніі 1596 года, якое адбылося ў гэты дзень пад дахам старажытнага Сафійскага Сабора. Для таго, каб абнародаваць рашэнне аб адмене Брэсцкай уніі ініцыятарам быў Епіскап Іосіф (Сямашка), які ўсё сваё далейшае жыццё прысвяціў духоўнай асвеце і ўз’яднанню паствы і ўмацаванню яе ў святым праваслаўі. Пасля выступлення айца Валянціна дзеці ад імя ўсіх прысутных павіншавалі яго з днём нараджэння. Вядучыя мерапрыемства Марына Юркевіч і аўтар гэтых радкоў расказалі аб патрэбе чытання духоўных кніг. Затым са сцэны прагучалі песні ў выкананні Марыны Юркевіч «О, Боже, помоги нам жить» у выкананні Рэчкаўскага праваслаўнага хора » Самарянка».
Верш «У креста» прачытала Таццяна Казімірская. У выкананні вучняў Людвіноўскай школы прагучалі прытчы «Размова з Богам», «О потерянной овце», «О блудном сыне», «О потерянной монетке». Былі прачытаны вершы «Грех» Сяргея Бярцеева, «Монах» Віталя Шаркова, «Великий пост» Якава Палонскага, «Не говори, что нет спасения» Апалона Майкова. «Крестик» прачытала Паліна Колесава, «Воспоминание» – Карына Яцухна. Верш «Храм» быў напісаны Марынай Ігнатовіч, яго яна прысвяціла падзеі, якая адбылася ў снежні 2017 года. У клубе была вельмі прыгожа аформлена сцэна, выстава духоўных кніг, якая выклікала ў гледачоў вялікую цікавасць. Гледачы выказалі ўдзячнасць іерэю Валянціну за прысутнасць на мерапрыемстве, за духоўны подзвіг усядзённага выканання пастырскіх абавязкаў, пажадалі моцнага здароўя, моцы духа і Божага благаславення ва ўсіх пачынаннях, а галоўнае, хуткага завяршэння будаўніцтва новага храма. А пасля ўсе былі запрошаны да салодкага стала ў бібліятэку.
Жанна АНДРЫЕЎСКАЯ, загадчыца Ерхаўскай бібліятэкі








