Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У кніжнай краме «Кругозор» адбылася творчая сустрэча з Клаўдзіяй Дубовік

На працягу амаль трох тыдняў у Вілейцы адбываецца літаратурна-музычны фестываль «Светлае слова», які прымеркаваны да 500-годдзя з пачатку беларускага кнігадрукавання і да 135-годдзя з дня нараджэння славутых паэтаў Беларусі – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Падчас фестывалю ў розных установах горада і раёна ладзяцца цікавыя мерапрыемствы на любы густ.  Адным з такіх мерпрыемстваў стала творчая сустрэча паэткі Клаўдзіі Дубовік, члена саюза журналістаў СССР, якая адбылася на мінулым тыдні, а дакладней 14 верасня, у кніжнай краме «Кругозор» філіяла ААТ «Белкніга».

DSCN0664

У першую чаргу Клаўдзія Дубовік шчыра падзякавала ўсім, хто прыйшоў на сустрэчу, а значыць, цікавіцца яе творчасцю.

Напачатку імпрэзы Клаўдзія Іванаўна пацікавілася ў прысутнічых, ці ведаюць яны вілейскіх паэтаў. У адказ ёй прагучалі імёны нашых таленавітых землякоў. І вось ужо ўвазе прысутных прадстаўлена кніга Уладзіміра Дубовіка, цёзкі па прозвішчы паэткі. Калісьці ён працаваў у нашай раённай газеце, і Клаўдзія Іванаўна была асабіста з ім знаёма. Менавіта ён навучыў паэтэсу працавать са словам.

DSCN0558

Імя наступнага аўтара таксама вядома вілейчанам – Ганна Новік. Клаўдзія Іванаўна  распавядала аб тым, што таксама добра ведала гэту таленавітую пісьменніцу і паэтэсу асабіста. Шматлікую літаратурную спадчыну Ганны Аляксееўны можна знайсці ў раённай бібліятэцы, якая ужо некалькі год носіць імя знакамітай зямлячкі.

Нельга было не ўзгадаць і аб творчасці яшчэ аднаго талента зямлі вілейскай  – Івана Лашуткі. Найбольш вядомыя творы аўтара ўжо даўно пакладзены на музыку і часта гучаць у выкананні не толькі мясцовых артыстаў.

DSCN0583

Звяртае сваю ўвагу паэтка і на маладых аўтараў. Яе вельмі ўразіла творчасць Бажэны Мацюк. Летам, калі адбылася прэзентацыя новай кнігі Бажэны, Клаўдзія Іванаўна таксама атрымала ад аўтара навінку ў падарунак.

Асабліва ганарыцца Клаўдзія Дубовік тым, што ўсе асобнікі кніг, якія яна дэманстравала падчас сустрэчы, падораны ёй самімі аўтарамі.

Далей паэтка, з уласцівым ёй імпэтам, распавядала аб тым, як нараджаліся яе асабістыя вершы і кнігі, якія людзі натхнялі яе на творчасць. А потым вучні сярэдняй школы № 3, што прысутнічалі на сустрэчы, дэкламавалі вершы Клаўдзіі Іванаўны.

Асабістыя словы падзякі ад вілейскай паэткі атрымала Вольга Коласава, старшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея. Менавіта Вольга Аляксандраўна шмат папрацавала дзеля таго, каб пабачыў свет зборнік вершаў паэтаў Вілейшчыны «Родная бацькоўская зямля». Гэты зборнік каштоўны не толькі плённай працай літаратараў, але і тым, што кожны верш аздоблены малюнкамі Уладзіміра Лукшы. Малюнкі вядомага ў Беларусі мастака добра адпавядаюць настрою кожнага верша.

Шмат яшчэ якіх цікавых звестак пра сваіх творчых землякоў даведаліся ўсе тыя, хто не абмінуў у гэты дзень аўтарскую сустрэчу Клаўдзіі Дубовік. А юныя віляйчане нават пагулялі з паэткай  “у рыфмы» і атрымалі ад яе салодкія пачастункі.

Таццяна Захарыч, кіраўнік народнага калектыва аўтарскай песні «Элегія», падрыхтавала для  Клаўдзіі Іванаўны невялікі сюрпрыз. Калі Таццяна Мікалаеўна прачытала верш паэткі «Рисую образ твой», то адразу захацела пакласці яго на музыку. Таццяна Захарыч лічыць, што ў песні самае галоўнае – гэта словы, але песня, выкананая ў аўтарскай манеры спявачкі, кранула сэрдцы віляйчан.

Калі Таццяна Захарыч пачала выконваць песню на верш Алега Міцяева «Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались», то ўсе, хто ведаў словы, з ахвотай далучыліся да выканання. На гэтай музычнай ноце скончылася сапраўды сяброўская сустрэча паэткі з віляйчанамі.

Вольга ЗЕНЮК.
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 48 queries