У сацыяльнай сетцы Instagram стартаваў конкурс на лепшае чытанне вершаў і выкананне песень на роднай мове «Беларуская мова — крыніца натхнення». https://www.instagram.com/p/Bt5IMlXHd2l/
Запішы свой выступ на камеру, выкладзі відэа сольнага мастацкага выканання песні ці верша на беларускай мове у сацыяльную сетку Instagram з хэштэгам #святамовы2019 #minskregion і атрымай каштоўны падарунак.
Конкурс пачаўся 15 лютага i завершыцца 28 лютага ў 12.00.
Без хэштагаў прыняць удзел у конкурсе будзе немагчыма з-за адсутнасці агульнага прагляду.
Пераможцаў вызначыць экспертнае журы. Пры спрэчных пытаннях у вызначэнні пераможцы журы будзе ўлічваць колькасць падабаек.