Кіраўнік музея “Вілейшчына літаратурная “ Роза Канстанцінаўна Шэрая ва ўступным слове адзначыла: “Мікола Кутас – выдатны паэт-лірык, наш зямляк. У зборніку, які мы зараз агучым, уздымаюцца тэмы ўзаемаадносін паміж людзьмі. Тут не толькі вершы, але і пародыі, трапныя прыпеўкі. Аўтар імкнецца далучыць чытача да абмеркавання многіх бакоў складанасцей жыцця “.
Мы з задавальненнем слухалі вершы паэта ў выкананні вучаніц Юліі Чыркевіч, Крысціны Дуровіч, Влады Алесіч, Святланы Урбан. А выпускніцы школы Якаўлева Марына і Ярашэвіч Наталля праспявалі прыпеўкі на словы Міколы Кутаса.
Паэт зазначыў, што не заўсёды ўдаецца стварыць верш, які можна аднесці да высокай паэзіі. Паміж вершам і паэзіяй – вялікая адлегласць, якую пераадолець можа не кожны аўтар.
Мікола Кутас таксама ўзгадаў паэта-земляка, выпускніка нашай школы, Івана Лашутку, які здолеў сваёй паэзіяй “дасягнуць Парнаса”. На жаль, яго ўжо няма сярод нас. У гэтым годзе яму споўнілася бы 85 год.
Мікола Кутас прачытаў некаторыя свае вершы з новага зборніка. Затым аўтар падараваў некалькі кніг музею “Вілейшчына літаратурная “.
Кожная такая сустрэча далучае нас да беларускага слова.
Аляксандр СУДНІКОВІЧ,
вучань 9 “А” класа Ільянскай сярэдняй школы
імя А.А.Грымаця.
Фота Васіля Шэрага
У Ільянскай сярэдняй школе імя А.А. Грымаця адбылася прэзентацыя кнігі Міколы Кутаса “Размову з вераснем вяду”
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ