Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У адвент-календары можна знайсці сюрпрыз, заданне альбо падарунак

У мінулаю сераду гасцінна расчыніла свае дзверы аматарская выстава «Зімовыя фантазіі», размешчаная ў выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея. Выстава ўяўляе сабой калейдаскоп работ створаных дзецьмі і людзьмі сталага ўзросту, прысвечаных калядам. Дызайнерскія елкі, калядныя цацкі, паштоўкі — усё гэта створана рукамі аматараў.

Падчас адкрыцця выставы наведвальнікі паўдзельнічалі ў стварэнні адвент-каляндара — гэта спецыяльны каляндар, які паказвае час,  застаўшыся да свята Каляд альбо Новага года.

Спачатку ён прызначаўся для дзяцей і надаваў магчымасць зрабіць кожны дзень падрыхтоўкі да каляд і новага года асаблівым, незвычайным і радасным. Што можа быць цікавей, чым  раніцай бегчы да адвент-каляндара і знайсці там чарговы сюрпрыз, заданне альбо падарунак. З цягам часу традыцыя трансфармавалася і для дарослых.

Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана на картках напісаць жаданне альбо важную справу, якую абавязкова трэба зрабіць да Новага года і пакласці ў канверт, які адносіцца да пэўнага дня.

Падчас выставы людзі сталага ўзросту з вялікім імпэтам распавядалі пра свае захапленні. Адзначалі яны і тое, што вельмі любяць збірацца і праводзіць свой вольны час разам. Творчасць аб’ядноўвае і дае магчымасць кампенсаваць «дэфіцыт адносін».

Атрымаць задавальненне ад наведвання выставы можна да 8 студзеня 2017 года.

Як кажуць, ніколі не позна адкрыць у сябе таленты!

Вольга ЗЕНЮК.

Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 129 queries