Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Творчая імпрэза Аліны Легастаевай

Напрыканцы верасня ў горадзе Мінску адбылася творчая імпрэза паэтэсы Аліны Легастаевай «Вяртаюся домоў». Сярод гасцей вечарыны былі нашы землякі: таленавіты народны калектыў аўтарскай песні «Элегія» цэнтра эстэтычнага выхавання. Творчы вечар, прысвечаны юбілею паэткі, быў арганізаваны Мінскім гарадскім аддзелам саюза пісьменнікаў Беларусі і Мінскай гарадской бібліятэкай імя Я. Купалы.

Афіцыйна адкрыў мерапрыемства Міхаіл Пазнякоў, старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання саюза пісьменнікаў Беларусі.

Сваімі ўражаннямі ад наведанага вечара падзялілася Таццяна Захарыч, кіраўнік творчага калектыву «Элегія».
– На чарговую імпрэзу ізноў сабралася шмат таленавітых людзей. Сярод іх былі пісьменнікі і паэты, вядомыя выканаўцы, а таксама аматары паэзіі. Вершы Аліны Легастаевай вытанчаныя і меладычныя, яны лёгка кладуцца на музыку. Нягледзячы на ўзрост, на вечарыне аўтар сама чытала вершы, а таксама спявала.

– Як часта і якія песні на словы юбіляра выконвае «Элегія»?

– Амаль на кожным выстуленні калектыву гучаць песні на словы паэткі, найбольш папулярныя – » Два листка» і «Мая Вілейка»,– гаворыць Таццяна Мікалаеўна.

– Наколькі я ведаю, Аліна Антонаўна нарадзілася не на Вілейшчыне. Цікава, а што звязвае вядомую паэтку менавіта з нашым краем?

У адказ на маё пытанне,Таццяна Захарыч распавяла наступную гісторыю:

– Калісьці я зайшла ў кнігарню і ўбачыла кнігу «На вертикали в сердце» Аліны Легастаевай. Мяне вельмі зацікавіла назва і я задумалася… что ж гэта за аўтар, чаму менавіта так яна назвала сваю кнігу. Праз саюз пісьменнікаў я знайшла каардынаты паэткі. У гэты ж вечар адбылася наша размова па тэлефоне. Не прайшло і тыдня, як я пачула вершы паэткі ў яе дома. Так пачалося наша супрацоўніцтва з Алінай Антонаўнай. Потым неаднойчы мы сустракаліся на творчых вечарынах «Элегіі» не толькі ў Мінску, але і ў Вілейцы.

На працягу вечара ў адрас аўтара гучала шмат розных добрых слоў. Са словамі падзякі за павагу да вілейскай зямлі звярнулася старшыня Савета дэпутатаў Наталія Радзевіч. А Вялянціна Цітовіч з захапленнем чытала вершы паэткі.

Вечарына сапраўды была знакавай, бо на ёй Аліна Легастаева прэзентавала свой сёмы зборнік вершаў «Под парусом страниц», а таксама была ўзнагароджана медалём «За большой вклад в литературу».
Вольга ЗЕНЮК

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 28 queries