Пачну я з таго, што кніга, як гавораць у народзе, — гэта шматвяковая скарбніца ведаў, выдатных думак і добрых парадаў у жыцці кожнага чалавека. Кнігі нездарма называюць “універсітэтамі жыцця”. Мудрая кніга дапамагае знайсці гармонію з самім сабой і навакольным светам, адказвае на самыя надзённыя пытанні, дае магчымасць акунуцца ў свет дзіўных прыгод і неверагодных адкрыццяў. Я лічу, што вельмі важна навучыць кожнага чалавека чытаць кнігі з дзяцінства. І ўпэўнена ў тым, што калі дзеці з малых гадоў будуць чытаць мудрыя кнігі, яны абавязкова вырастуць добрымі, паважанымi, разумнымi людзьмi, сапраўднымi патрыётамi сваёй краiны. Але яшчэ кнiга дапамагае цікава правесці час, павышае эрудыцыю, пашырае кругагляд, дае магчымасць выпрацаваць неабходныя якасці характару чытача. Літаратура дазваляе чалавеку не адчуваць сябе адзінокім. Заўсёды знойдзецца кніга, пасля чытання якой узнікаюць такія думкі, як: “І я так думаў. І ў маім жыцці такое было”.
У дзяцінстве я вельмі любіла, калі мне і маёй старэйшай сястры тата або матуля чыталі казкі з вельмі прыгожымі малюнкамі. Я глядзела на сваіх бацькоў, і мне вельмі хацелася ўжо чытаць самой, а не толькі глядзець на тыя прыгожыя малюнкі. У сем гадоў я навучылася чытаць, і больш за усё любіла і люблю чытаць вершы.
А цяпер вярнуся да галоўнага. Ці трэба чытаць кнігі? Я лічу, што, канешне, трэба, бо для мяне кніга з’яўляецца дарадчыкам, мудрым настаўнікамі шчырым сябрам, які вучыць мяне мудрасці, дабраце, весялосці і быць проста жыццярадасным чалавекам. Безумоўна, калі ў мяне бывае вельмі дрэнны настрой, я магу пачытаць нешта для “супакаення сваёй душы”, і ведаю, што для кожнага чалавека таксама ёсць нейкае сваё супакаенне. У нашым жыцці сустракаецца многа чаго як дрэннага, так і добрага, а кніга дапамагае нам у розных момантах нашага жыцця.
Як гавораць у народзе: “ Для некаторых кніга — гэта расказчык, а для некаторых — гід па жыццёвым шляху”.
Диана ДАНЕЦ