Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік падвяла вынікі віктарыны «Кнігі і людзі», якая была прысвечана Дню бібліятэк Беларусі і 70-годдзю цэнтральнай бібліятэцы горада.
На працягу верасня месяца жыхары горада і раёна розных прафесій і ўзростаў дасылалі на электронны адрас бібліятэкі адказы на пытанні. Адказаў было атрымана шмат і вельмі розных. Аднак лепшымі аказаліся ў Ганны Занкевіч, Алены Пісарук, Марыны Кажура, Алены Касач, Людмілы Адамовіч, а таксама навучэнкі 7 «Б» класа ДУА «Вілейская гімназія № 1 «Логас» Рамановіч Яўгеніі і навучэнца 7 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №3 горада Вілейкі» Залеўскага Андрэя — удзельніка інтэлектуальнага гуртка «Хачу ўсё ведаць».
Кожны адрасат падышоў творча да афармлення і напісання адказаў. Дасылаліся амаль што цэлыя “паэмы”, дзе ў поўнай меры даваліся адказы на пытанні. А вось, напрыклад, ў Залеўскага Андрэя кожны адказ віктарыны суправаджаўся ілюстрацыямі. Прыемна адзначыць, што ёсць людзі, якім цікава не толькі прапанаваная форма работы, але і пошук правільных адказаў у кнігах, у інтэрнэце, выкарыстанне ўласных ведаў і г.д. Па выніках віктарыны ўдзельнікі будуць адзначаны дыпломамі і прызамі ад арганізатараў, а Яугенія і Андрэй яшчэ атрымаюць па сертыфікату на інтэлектуальны квэст “Падарожжа з кнігай па любімаму гораду”, які дасць магчымасць бясплатна прыняць удзел усяму класу ў захапляльнай гульні.
Аб цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў віктарыны будзе паведамлена асабіста кожнаму ўдзельніку. Выказваем падзяку за актыўнасць і любоў да кнігі!
Адказы на віктарыну “КНІГІ І ЛЮДЗІ”
1) У якім стагоддзі з’явілася кніга друкаванне ў Беларусі? (У XVI ст.)
2) Як звалі вынаходніка друкаванага станка і кнігадрукавання ў Еўропе? (Іаган Гутэнберг)
3) У якім горадзе была заснавана першая друкарня на тэрыторыі Беларусі? (Брэст)
4) Як называліся першадрукаваныя кнігі? (Инкунабулы)
5) Назва якога з духоўных твораў друку перакладаецца на беларускую мову як «кніга»? (Біблія)
6) Якая бібліятэка лічыцца самай буйной у Беларусі? (Нацыянальная бібліятэка)
7) Як звалі бібліятэкара патрыяршай бібліятэкі ў Канстанцінопалі, які разам з братам Мяфодзіем прыдумалі славянскую азбуку? (Кірыл)
8) У якім годзе была заснавана Беларуская дзяржаўная бібліятэка ім. У. Леніна (пазней Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь)? (15 верасня 1922 года)
9) Цэнтральны ўваход у Нацыянальную бібліятэку выкананы ў форме…(у форме расчыненай кнігі)
10) Калі адзначаецца Дзень бібліятэк у Беларусі? (15 верасня)
11) Хто з’яўляецца першадрукаром у Беларусі, і скульптура якога знакамітага сына полацкай зямлі знаходзіцца каля Нацыянальнай бібліятэкі? (Францыск Скарына)
12) Назавіце першую кнігу, якую выдаў Ф. Скарына? («Псалтыр»)
13) У якім горадзе Ф. Скарына выдаў сваю першую кнігу? (1517)
14) У руцэ якой сусветна знакамітай статуі знаходзіцца кніга?
(Статуя Свабоды ў ЗША)
15) Як называўся культурна-асветніцкі пункт у беларускай вёсцы да пачатку 70-х гадоў?(Хата-чытальня)
16) Для чаго ў бібліятэках старажытнасці стаялі вёдры? (Для скруткаў)
17) Гэтую кніжачку ўпершыню выпусцілі ў 1682 годзе і прызначалася яна для прадаўцоў і пакупнікоў. А цяпер яе змесціва часта друкуецца на вокладках школьных сшыткаў, і яго на памяць ведае кожны цяперашні школьнік. Як мы гэта называем? (Табліца множання)
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу