Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Трагічныя фарбы Міхаіла Савіцкага

Дзень Перамогі – вялікае свята для беларускага і многіх народаў свету. У той жа час – гэта і дзень смутку па мільёнах загінуйшых на палях баёў абаронцаў Айчыны, закатаваных у кантрацыйных лагерах военнапалонных, растраляных і спаленых мірных жыхароў. Такую праўду мінулай вайны адлюстраваў у сваіх палотнах народны мастак Беларусі Міхаіл Савіцкі, на долю якога выпала нямала выпрабаванняў: вайна, нямецкі канцлагер, няпростыя пасляваенныя гады.

Напярэдадні Дня Перамогі ў Вілейскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адбылося чарговае пасяджэнне культурна-асветніцкага аб’яднання “Світанак”, прысвечанае творчасці мастака на тэму “Трагічныя фарбы Міхаіла Савіцкага”.

Настаўніца гісторыі і грамадазнаўства першай гарадской школы Марына Мікалаеўна Жыльцова прадэманстравала рэпрадукцыі карцін з цыклу “Лічбы на сэрцы”, расказала пра гісторыю іх стварэння.

На прыкладзе работ, звязаных з партызанскай барацьбой супраць фашысцкіх захпнікаў, мастак, настаўнік выяўленчага мастацтва гімназіі №1 “Логас” Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак раскрыў своеасаблівасці “суровага стылю”, прадстаўніком якога быў Міхаіл Савіцкі.

Закончылася пасяджэнне невялікай канцэртнай праграмай “Памяць у сэрцах” з удзелам салістаў вакальнага гурта “Званочкі” пад кіраўніцтвам Святланы Давыдаўны Ляшкевіч.

Сяргей РЫЖЭВІЧ, культарганізатар Вілейскага раеннага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, кіраўнік аб’яднання “Світанак”

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 132 queries