Група «Моладзь Міншчыны» вызначыла пераможцаў конкурсаў, якія праходзілі да Дня роднай мовы – на лепшае чытанне вершаў і выкананне песень на роднай мове «Беларуская мова — крыніца натхнення» і фотаконкурсу-сэлфі «Мая беларуская кніга».
Удзельнікам трэбы было запісаць свой выступ на камеру і выкласці ў Instagram відэа сольнага мастацкага выканання песні ці верша на беларускай мове. Другі конкурс прапаноўваў зрабіць сэлфі з любімай кнігай на беларускай мове з рэкамендацыямі, чаму неабходна прачытаць менавіта гэтую кнігу.
Такім чынам, у фотаконкурсе — сэлфі «Мая беларуская кніга» перамогу атрымала Таццяна Пупкевiч са Слуцкага раёна, са сваёй любімай кнігай раманам «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча.
А ў конкурсе на лепшае чытанне вершаў і выкананне песень на роднай мове «Беларуская мова — крыніца натхнення» перамагла Юля Асiюк, міліцыянер узвода міліцыі Вілейскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь прапаршчык міліцыі з вершам Івана Лашуткі «Край мой верасовы».
Пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі.
peramoga.by