14 снежня а 18-й гадзіне запрашаем вас на Спеўны сход ва ўтульную светлую залу Цэнтра эстэтычнага выхавання па Вадап’янава, 14. Працягваем спяваць, сябры!
У гэтыя перадсвяточныя дні мы хочам загучаць разам з вамі песнямі, непарыўна звязанымі з нашай Вілейшчынай, створанымі вілейскімі паэтамі і музыкамі – Іванам Лашуткам, Марынай Ількевіч, Уладзімірам Цануніным, Інай Фраловай, Уладзімірам Лапцікам, Таццянай Захарыч. Спецыяльны госць – народны калектыў аўтарскай песні “Элегія”.
Для каго гэты Спеўны сход? Для тых, хто любіць, любіць радзіму, людзей, жыццё. Для тых, хто часам сумуе па светлых словах і чысціні пачуццяў.
Уваход вольны. Сардэчна запрашаем!
Вядучая Эла Кулеш