Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Раённы агляд-конкурс аматарскай мастацкай творчасці «Роднай Беларусі песняй і любоўю пакланюся» праводзіўся на Вілейшчыне

Раённы агляд-конкурс аматарскай мастацкай творчасці пад такой назвай праводзіўся на Вілейшчыне. Ён быў заснаваны аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённым метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы і прысвячаўся 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У конкурсе прымалі ўдзел калектывы аматарскай мастацкай творчасці клубных устаноў раёна і горада. Жанравая разнастайнасць, захаванасць мясцовага мастацкага стылю, узровень выканальніцкага майстэрства, мастацка-эстэтычнае, вобразнае вырашэнне – гэтае і многае іншае ацэньвалася пры падвядзенні вынікаў. Вылучаны пераможцы конкурсу, адзначаны лепшыя ў асобных намінацыях. Ганаровыя граматы і падарункі пераможцам будуць уручаны на раённым свяце, якое традыцыйна праходзіць у дзень Святой Троіцы, а лепшыя нумары будуць уключаны ў праграмы раённых святаў.
Таццяна СЛУЦКАЯ, дырэктар раённага метадычнага цэнтра

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 124 queries