Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Пра гісторыю з’яўлення і значэнне беларускага арнаменту расказалі віляйчанам

Пра гісторыю з’яўлення і значэнне беларускага арнаменту расказала супрацоўнік краязнаўчага музея Алена Стрэж.

Пасяджэнне клуба «Патрыда» (у перакладзе – «Айчына») адбылося на днях у зале выстаў імя Н. Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея. Яно прысвячалася традыцыйнаму беларускаму арнаменту і было арганізавана сумесна з ДУА «Вілейскі сацыяльна-педагагічны цэнтр» і інспекцыяй па справах непаўналетніх. Праводзіла сустрэчу Алена Стрэж, супрацоўнік краязнаўчага музея.
Сімвалы на традыцыйным беларускім ручніку ўтвараюць непаўторны ўзор. Кожны з іх адметны і мае сваё значэнне. Падрабязна і зразумела пра гісторыю з’яўлення арнаменту і яго значэнне Алена Стрэж і расказала прысутным.

Сёння папулярнымі з’яўляюцца вышыванкі – кашулі з нацыянальным арнаментам – і любому маладому чалавеку не пашкодзіць ведаць, што абазначае каляровы адбітак або вышыўка на іх. А каб пачутае ўкаранілася ў памяці падлеткаў, яна прапанавала кожнаму з дапамогай загадзя падрыхтаваных папяровых дэталяў самастойна скласці арнамент. Каб атрымаць належны вынік, прыйшлося папрацаваць. Такія паштоўкі, зробленыя ўласнымі рукамі, засталіся на памяць кожнаму ўдзельніку сустрэчы.

Таццяна ШАРШНЁВА/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 149 queries