Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Пераможцам «Еўрабачанне» стаў Уладзімір Арзуманян

Пераможцам VIII Міжнароднага дзіцячага песеннага конкурсу «Еўрабачанне», які адбыўся 20 лістапада ў «Мінск-Арэне», стаў Уладзімір Арзуманян з Арменіі.
Новым дзіцячым музычным хітом еўрапейская публіка назвала песню «Mama». Менавіта гэту кампазіцыю юнай зорачкі гледачы ацанілі вышэй за іншых.
Уладзімір не скрываў свайго намеру перамагчы ў конкурсе, і яго жаданне здзейснілася.
У VIII Міжнародным дзіцячым песенным конкурсе «Еўрабачанне» прынялі ўдзел прадстаўнікі 14 краін. Конкурс трансліраваўся ў прамым эфіры тэлеканалаў і ў Інтэрнэце. «Мінск-Арэна» — самая вялікая сцэна ў гісторыі дзіцячага «Еўрабачання». Фінал і дзве адкрытыя рэпетыцыі шоу наведалі каля 40 тыс. чалавек. Спецыяльна для ўдзелу ў мерапрыемствах дзіцячага «Еўрабачання» ў якасці Пасла добрай волі ЮНІСЕФ у беларускую сталіцу прыехала зорка сусветнай опернай сцэны Марыя Гулегіна.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries