Хлопчыкі і дзяўчаткі, якіх вы бачыце на фотаздымку, сабраліся на рэпетыцыю, але рэпетыцыю незвычайную: усе яны наведваюць нядзельную школу пры царкве свяціцеля Ціхана, Патрыярха Усерасійскага ў Вілейцы, а да Вялікадня падрыхтавалі тэатральную пастаноўку, прысвечаную гэтаму вялікаму святу.
Першым іх выканальніцкім вопытам была пастаноўка з нагоды Нараджэння Хрыстова – і справа захапіла. Захапіла, канешне, не толькі дзетак, якіх у пастаноўцы задзейнічана амаль дваццаць, але і іх бацькоў. Сумеснымі намаганнямі яны рыхтуюць дэкарацыі, шыюць касцюмы, працуюць над кожным вобразам – і перадсвяточныя клопаты аб’ядноўваюць. Рэпетыцыі юных артыстаў доўжыліся амаль месяц – у вольны ад вучобы і працы час. Тое, што ў іх атрымалася, прыхаджане царквы змогуць змогуць убачыць у нядзелю, 8 красавіка. Пачнецца пастаноўка ў 14.00, а ў 15.00 адбудзецца традыцыйная дзея – асвячэнне велікоднага пірага.
Будзе дапоўнена
Таццяна ШАРШНЁВА.
Фота аўтара