Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Міні-сачыненні юных віляйчан увайшлі ў зборнік «Мая малая радзіма»

У зборніку «Мая малая радзіма» (буктрэйлер)  змешчаны міні-сачыненні пераможцаў інтэрнет-алімпіяды па беларускай мове для вучняў 4 класаў Мінскай вобласці.

Больш за 40 міні-сачыненняў змясцілі ў зборніку  юныя аўтары з гарадоў і раёнаў Беразіно, Барысаў, Валожын, Дзяржынск, Жодзіна, Салігорск, Клецк, Вілейкі і інш.

Пра малую Радзіму разважаюць і вучні з гімназіі №1 «Логас», гімназіі №2 і школы №3, якія  таксама ўвайшлі ў зборнік.

Невялікія пісьмовыя выказванні малодшых школьнікаў прасякнуты замілаванасцю сваёй роднай мясцінай, пачуццём павагі да сваіх землякоў.

Зборнік «Мая малая радзіма» – гэта своеасаблівы вынік працы настаўнікаў пачатковых класаў па патрыятычным выхаванні малодшых школьнікаў.

Ён можа быць выкарыстаны настаўнікамі і выхавацелямі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі як на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры, вучэбным прадмеце «Чалавек і свет», так і ў пазакласнай дзейнасці.

Знаёмства з міні-сачыненнямі дапаможа вучням пачатковых класаў зразумець асаблівасці пабудовы пісьмовых выказванняў патрыятычнай накіраванасці.

Азнаёміцца са зборнікам «Мая малая радзіма» (буктрэйлер) можна ў відэа

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 143 queries