Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

“Лета з добрай кнігай” у аддзеле па рабоце з дзецьмі раённай бібліятэкі

Кожны год Саюз пісьменнікаў Беларусі з мэтай папулярызацыі літаратуры праводзіць акцыю “Лета з добрай кнігай”, у рамках якой наведваюць установы  адукацыі, дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, санаторыі.

IMG_20170714_114800

У мінулую пятніцу ў аддзеле па рабоце з дзецьмі раённай бібліятэкі адбылася сустрэча  дзяцей з аздараўленчага лагеру “Радуга” пры Вілейскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, віляйчанінам  Віктарам Кажурам. Пісьменнік прадэманстраваў  юным чытачам свае кнігі “Паэтычныя забавы”, ”Азбука ў вершах і малюнках”, “І загучала слова…” і многія іншыя.  Дзеці разам з Віктарам Віктаравічам складалі вершы, адгадвалі загадкі. Сустрэча атрымалася вельмі насычанай і цікавай.

IMG_20170714_112155

Таццяна ЛЯШОК, бібліятэкар аддзела па рабоце з дзецьмі раённай бібліятэкі.
Фота прадастаўлена аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 129 queries