Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Лепшыя вілейскія майстры на абласном свяце “Слуцкія паясы”

23 верасня  у г.Слуцк адбылося абласное свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы”. У межах свята працаваў кірмаш рамёстваў “Рамесная слабада”, адбылося свята-конкурс “Беларуская лялька”, а таксама прайшоў паказ калекцый народных строяў “Вышываная кашуля – сучасны брэнд з мінулага”.

У мерапрыемстве таксама  прынялі ўдзел  9 лепшых майстроў Вілейскага раёна.

w9hh7ZLbptk

Дыплом 3-й ступені “За лепшую тэкстыльную ляльку ў этнаграфічна-гістарычным касцюме на V абласным свяце-конкурсе “Беларуская лялька” атрымала кіраўнік гуртка “Фантазія” Нарачанскага СДК – Наталля Вішнеўская.

dE5gfcBMDKA

Без падарунка ад арганізатараў мерапрыемства не засталіся Дзмітрый Маркевіч і Вераніка Пташнік, якія ўдзельнічалі ў паказе калекцый народных строяў “Вышываная кашуля — сучасны брэнд мінулага”.

Хочацца адзначыць высокі ўзровень майстэрства вілейскіх майстроў, якія не першы раз прывозяць дыпломы з розных конкурсаў.

Ummym1szXJo

22-23 верасня у рамках абласнога свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы” на базе Слуцкага раёна прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Народнае мастацтва і традыцыйныя рамествы. Вопыт актуалізацыі ў сучасным грамадстве”, дзе Вілейскі раён прадставіла Надзея  Аўдзей дырэктар ГУ “Вілейскі краязнаўчы музей”.

Па матэрыялах группы «Культура Вилейского района«

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 42 queries