Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Крынічка духоўнасці…

Ёсць падзеі, якія кранаюць душу і сэрца і застаюцца незабыўнымі на ўсё жыццё. Адна з такіх адбылася нядаўна ў Цэнтры эстэтычнага выхавання.

Студыя “Дамісолька” пад кіраўніцтвам Галіны Гуркінай ладзіла сваю выніковую сустрэчу. У зале было вельмі ўтульна і цёпла ад добрых усмешак дзяцей і бацькоў.Тут кожны мог шчыра падзяліцца сваімі ўражаннямі, успамінамі, поспехамі. Добры вынік творчай працы – гэта паўсядзённыя, крапатлівыя заняткі па вакалу, сцэнічнай мове, акцёрскаму майстэрству, пластыцы. За мінулы год адбылося шмат добрых спраў і цікавых мерапрыемстваў. Чырвонай ніццю ў дзейнасці студыі праходзіць мастацкае слова. Слова, якое нясе ў сабе высокую духоўнасць і прыгажосць. Кожная духоўна-асветніцкая праграма накіравана на выхаванне міласэрнасці, любові, дабрыні, шчырасці, пяшчотнасці, павагі да блізкіх і людзей. У паўсядзённым жыцці мы вельмі часта забываемся пра духоўныя каштоўнасці,аддаючы перавагу матэрыяльнаму. Вельмі крыўдна чуць на вуліцах нашага горада брыдкаслоўе з вуснаў дзяцей і моладзі, дарослых, бачыць часам нетактоўныя адносіны адзін да аднаго і да людзей сталага ўзросту…

Жыць па законах прыгажосці і дабрыні на працягу доўгага часу ў Цэнтры эстэтычнага выхавання старанна вучыць сваіх выхаванцаў Галіна Яўгенаўна Гуркіна. З 1997 года яна звязала сваё жыццё з працай мастацкім кіраўніком Цэнтра. Былі студыі “Малышок” і “Вілейскія забаўлянкі”. Крок за крокам, з года ў год раслі яе выхаванцы, якія скончыўшы сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы, ужо працуюць у галінах культуры і адукацыі, а сучасныя студыйцы яшчэ і пяюць у царкоўным хоры храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы, дзе Галіна Яўгенаўна з’яўляецца рэгентам). Сёння студыя “Дамісолька” не губляе свае даўнія традыцыі. Гэта і незабыўныя экскурсіі па святых мясцінах, падрыхтоўка і правядзенне праваслаўных святаў: Ражство Хрыстова, Вялікдзень, Троіца, Пакравы Прасвятой Багародзіцы; падрыхтоўка і паказ літаратурна-музычных кампазіцый, дабрачынных мерапрыемстваў, гутарак, віктарын, тэатральных пастановак. Спектакль ”Мудрый царь” па матывах казкі І. Руцэніна, прысвечаны вялікаму святу Вялікадню, паглядзелі шмат выхаванцаў дашкольных устаноў, ДУА “Гімназіі №2 г. Вілейкі”, Цэнтра эстэтычнага выхавання, а таксама прыхажжане храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы. Удзельнікі спектакля не толькі прафесійна, але вельмі шчыра выканалі свае ролі. Яны данеслі змест спектакля да гледачоў і змаглі крануць іх сэрцы, якія не засталіся раўнадушнымі ў сваіх водгуках і пажаданнях. Разам з дзецьмі ў адной творчай сям’і і бацькі. Іх зацікаўленасць і падтрымка, удзел у дзейнасці студыі ствараюць асаблівую атмасферу ўзаемаразумення. Словы вялікай любві і пашаны да духоўных і нацыянальных традыцый гучаць заўсёды з вуснаў дзяцей і дарослых. І няхай гэта будзе так. Шлях да прыгажосці працягваецца!

Таццяна ЗАХАРЫЧ, дырэктар Цэнтра эстэтычнага выхавання.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 128 queries