Для тых, хто наведвае дзённае аддзяленне прабывання сталых людзей (загадчыца Марына Макарава), на днях была арганізавана экскурсія на мемарыял зніклых вёсак.
Ганаруся Вілейкай, яе людзьмі. Тут любяць сваю зямлю, шануюць яе гісторыю. Вядомы пісьменнік Іаган Вольфган Гёте сцвярджаў: «Блажен, кто предков с чистым сердцем чтит». Гэта выказванне можна аднесці і да нас, віляйчан.
Удзельнікам экскурсіі пашанцавала, што з намі была старшы супрацоўнік мясцовага музея Вольга Коласава, знаўца нашага краю. Без яе знаёмства з мемарыялам не было б такім пазнавальным і запамінальным.
Экскурсія пачалася ад помніка камсамольцам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Першым у спісу стаіць імя Леаніда Малькевіча. Аб яго ўдзеле ў барацьбе з ворагам і трагічнай гібелі нам распавядала Вольга Аляксандраўна. Непадалёку, тут жа, каля дарогі на Куранец, знаходзіцца другі помнік. На гэтым месцы ў баі 24 чэрвеня 1941 года загінуў экіпаж самалёта СУ-2, камандзір – старшы лейтэнант Панін Васіль Іванавіч. Дзякуючы нашым людзям, сваякі лётчыка ведаюць месца яго гібелі. Цяпер сюды прыязджае з Масквы яго ўнук Аляксей. Уваход у мемарыял знаходзіцца паміж гэтымі помнікамі. Такім чынам, месца для яго абрана не выпадкова. Створаны мемарыял, што знамянальна, у Год роднай зямлі.
Уздоўж брусчатых сцяжынак (такімі былі раней вясковыя вуліцы) – 13 валуноў, па колішняй колькасці сельсаветаў А на таблічках занатаваны назвы былых вёсак. Шчыміць сэрца ў наведвальнікаў, асабліва ў тых, якім родныя і блізкія гэтыя назвы.
Уражвае скульптура «Жанчына ў агні» – сімвал спаленых вёсак. Лёс Хатыні – вядомы, напэўна, усяму свету. А ў нашым раёне такі трагічны лёс таксама напаткаў цэлых пяць вёсак, аб чым мы чытаем на адным з валуноў. Боркі, Клюева, Любча, Рабцова, Янава. Прайшлі мы і праз мосцік, які перакінуўся праз штучную раку, створаную з блакітнага шчэбеню.
Ёсць тут асаблівае памятнае месца, дзе захоўваецца капсула са свяшчэннай зямлёй блакаднага Ленінграда. Сярод нас была яго жыхарка Сепселева Вера Макараўна са сваім унукам-школьнікам Максімам. Вольга Коласава папрасіла яе падзяліцца ўспамінамі пра блакаду. Цяжкія ўспаміны. У вачах прысутных – шчырыя спачуванні.
Дзень наведвання мемарыяла выдаўся цёплы. спакойны. Вакол паляны белыя бярозы схілілі свае галінкі. Сярод дрэў вырысоўваецца хата-прывід.
Трэба адзначыць, што мемарыял былых вёсак, створаны ў Вілейцы, – унікальны, ён адзіны ў Беларусі. На самым вялікім камені высечаны словы-зварот «Прыпыніся, вандроўнік. Дакраніся рукой і сэрцам да гэтых камянёў і няхай душа твая напоўніцца любоўю да роднай вёскі, роднай сядзібы і хаты. якія знёс бязлітасны час…»
Мы ўдзячны за арганізацыю і правядзенне гэтай незабыўнай экскурсіі Марыне Макаравай і Вользе Коласавай. Хочацца, каб да гэтага святога месца памяці людзі прыходзілі. І не раз.
Галіна КАПЦЮГ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов