Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Каб шлях быў асвечаны Богам

Днямі ў Вілейскай гімназіі №2 адбылася сустрэча старшакласнікаў са святарамі прыхода храма Прападобнай Марыі Егіпецкай іерэямі Дзмітрыем Уласенкам і Уладзімірам Ганчаруком.

Усё, што гаварылі святары, было ўзнёслым і жыццесцвярджальным
Усё, што гаварылі святары, было ўзнёслым і жыццесцвярджальным

Размова ішла аб выбары жыццёвага шляху: кім быць і якім быць? Як важна абраць прафесію, якая была б у радасць табе і блізкім, як важна працаваць натхнёна і творча, прыносячы карысць сабе і людзям?

Цікава і шчыра святары расказвалі пра свой жыццёвы выбар. Кожны з вялікай удзячнасцю ўзгадваў бацькоў, якія з дзяцінства выхоўвалі ў веры і прывучалі да царкоўнага жыцця. З пяшчотай распавядалі пра асабістыя шматдзетныя сем’і, дзе таксама ў суладдзі і любові выхоўваюцца дзеці, прыкладам для якіх ва ўсім павінны быць бацькі. Размова праходзіла ў атмасферы зацікаўленасці, усё, што гаварылі святары, было ўзнёслым і жыццесцвярджальным.

Кожны хрысціянін упэўнены, што жыццё не закончыцца зямным існаваннем і таму трэба пражыць яго так, каб быць не толькі добрым спецыялістам у абранай прафесіі, але і любячым мужам ці жонкай, добрым бацькам ці маці ў сваёй сям’і, актыўным і адказным грамадзянінам сваёй дзяржавы, і, самае галоўнае, жыць так, каб твой жыццёвы шлях быў асвечаны Богам.

Мікалай ІВАНЕНКА, намеснік дырэктара гімназіі №2 па вучэбнай рабоце

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 140 queries