Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Юныя віляйчане сталі ўдзельнікамі майстар-класа па кераміцы

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы 2 красавіка ў ДУА “Яслі-сад №8г.Вілейкі” адбылася музычная забава “Падарожжа ў “Горад майстроў”, у якой прынялі ўдзел выхаванцы сярэдняй группы (выхавацель – Жана  Варановіч, музычны кіраўнік – Марына Дубека) і іх бацькі (у ролі майстроў, Несцеркі). Падчас незвычайнага падарожжа выхаванцы ўзбагацілі свае ўяўленні пра багатую гісторыю беларускіх рамёстваў, працу беларускіх майстроў. Дзеці спявалі беларускія песні, выконвалі народныя танцы, чыталі вершы, гулялі ў беларускія народныя гульні.

керамика

На прыканцы мерапрыемства выхаванцы са сваімі бацькамі сталі ўдзельнікамі майстар-класа па кераміцы, які правялі супрацоўнікі Вілейскага раённага Дома рамёстваў Лучнікоўская Святлана і Данілевіч Наталля. Дзеці акунуліся ў незвычайны і чароўны мір работы з глінай. Выхаванцы разам з бацькамі вырабілі сувенір “Рыбка”.Таксама на мерапрыемства завіталі супрацоўнікі Вілейскага краязнаўчага музея Аўдзей Надзея і Стрэж Алена, якія правялімайстар-клас па вырабу цацкі-мотанкі.

Выражаем шчырыя словы падзякі ўсім удзельнікам за арганізацыю і правядзенне цікавага і пазнавальнага мерапрыемства.

Прыйдзе час, і сённяшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню Роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы.

ДЗЯРУГА К.М., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад № 8 г.Вілейкі”

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 26 queries