Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Іван Дубаневіч – пераможца V рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ “Тут родныя трымаюць карані…”

14 снежня ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў V рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ “Тут родныя трымаюць карані…”, аб’яўленага ўстановай «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і прымеркаванага да Года малой радзімы.

Усяго на конкурс  паступіла 315 работ, з іх 289 былі прыняты на разгляд. Дыпломы пераможцаў атрымалі 129 удзельнікаў, сярод якіх 18 – прадстаўнікі Мінскай вобласці.

Па выніках конкурсу ў намінацыі “З гісторыі майго роду” дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджан Іван Дубаневіч, вучань ДУА “Людвіноўская сярэдняя школа” Вілейскага раёна.

Віншуем пераможца і жадаем творчых поспехаў!

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 143 queries