Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Хвалюючая размова на тэму Радзімы прайшла ў вілейскім каледжы

Хвалюючая размова на тэму Радзімы, бацькоўскай зямлі і яе важнейшых каштоўнасцях адбылася ў бібліятэцы Вілейскага дзяржаўнага каледжа.

У жыцці кожнага наступае час, калі свядомасць патрабуе асэнсавання сваей ролі на гэтым свеце. Чалавек не можа жыць, карыстацца нейкімі матэрыяльнамі выгодамі-і проста сузіральна ўспрымаць акаляючую рэчаіснасць. Ён мусіць праявіць сябе як асоба, наталіць свае духоўныя патрабаванні, усвядоміць, што сапраўды не хлебам адзіным жыве чалавек, што ёсць высокія памкненні душы, якія таксама патрабуюць рэалізацыі… Над гэтымі пытаннямі разважалі удзельнікі дыскусіі разам з яе мадэратарам, бібліятэкарам Марыяй Кузаўкінай.

Узровень духоўнасці грамадства вызначаецца яго культурнымі набыткамі, -сышліся ў меркаваннях удзельнікі дыскусіі. Безумоўна, гэта матэрыяльныя аб’екты культуры, закліканыя задаволіць нашы духоўныя запатрабаванні. Навучэнцы называлі Будслаўскі касцёл са статусам Нацыянальнага санктуарыя Беларусі. Ён не адно стагоддзе сее на нашай зямлі зярняты высокай маральнасці, заснаваныя на хрысціянскай навуцы. Удзельнікі дыскусіі , хоць самім і не давялося быць удзельнікамі, многа чулі аб штогадовых пілігрымках у святую зямлю, пазначаную выявай там цудадзейнага абраза Маці Божай. У іх, юных, наперадзе ўсё жыццё, напоўненае шырокімі магчымасцямі для самаўдасканалення. Называліся Брэсцкая крэпасць і Хатынь, іншыя мемарыялы памяці, без якой чалавек губляе карані, становіцца бязродным касмапалітам, губляючы самае святое ў сваёй душы…

А напрыканцы размовы звярнуліся да паэзіі, да аўтараў, імёны якіх гучаць у кантэксце роднага слова. Чыталі вершы Максіма Багдановіча, Паўлюка Труса,Таісіі Бондар, Яўгеніі Янішчыц…

Водар свята ў лясах,

Адступаецца снег.

Знаю: гэта вясна

Разбудзіла мяне.

Сугучны сённяшняму веснавому адчуванню свету гэтыя просценькія радкі з верша Яўгеніі Янішчыц. Усе надзеі, прыгажосць і трывогі свету ў адным з яе паэтычных зборнікаў, які так і называецца : “Пачынаецца ўсё з любві”. А і сапраўды, любоў да бацькоўскага дома, нерастрачаная цяга да спелых жытніх шляхоў, што заўседы выводзяць да роднага парога, да сцежак маленства, кіруюць нашымі ўчынкамі, вызначаюць нашу чалавечую годнасць і прызначэнне кожнага на гэтай зямлі.

Клуб “Юны журналіст” Вілейскага каледжа

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 146 queries