Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Храм Прападобнай Марыі Егіпецкай у Вілейцы ўпрыгожыўся новымі абразамі

На сценах Свята-Марыінскай царквы Вілейкі з’явіліся новыя абразы ў найпрыгажэйшых разьбяных кіётах. 10 лістапада, у дзень памяці мітрапаліта, Свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага, тры новыя абразы былі ўнесены ў храм.

Першыя два абразы – Святога пакутніка Арэста Ціанскага і Свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага. Чые часціцы мошчаў прыбываюць у машчавіку нашага храма.

Жыццё святых падзяляюць стагоддзі, але яны былі звязаны верай. Так, Арэст жыў у канцы III стагоддзя ў горадзе Ціане ў Кападокіі і быў дасведчаным і ўмелым лекарам. З дзіцячых гадоў святы Арэст быў сапраўды добрым хрысціянінам. Падчас барацьбы з хрысціянствам, Арэст быў закатаваны, яму ўбілі цвікі ў пяткі, а затым прывязалі да дзікага каня, які валачыў яго па камнях. Святы пакутнік адышоў да Госпада ў 304 годзе. Мошчы яго былі кінутыя ў моры. Праз шмат стагоддзяў, у 1685 годзе, у Кіева-Пячэрскай Лаўры манах Дзімітрый, пасля мітрапаліт Растоўскі,перапісваў з старажытных рукапісаў жыццё святога Арэста і, стомлены, заснуў. Яму ў сонным бачанні паўстаў святы пакутнік і, паказаўшы глыбокую рану ў гру-дзях, перарэзаныя каля локцяў жылы і перабітыя галёнкі, загадаў дапоўніць сваё жыццё, бо ў старажытных рукапісах былі апісаны не ўсе мукі, якія зведаў святы. Пакорлівы манах выканаў жаданне святога пакутніка. Такім чынам, два святыя наблізіліся.

Трэці абраз Велікамучаніка і лекара Панцеляймона. Скончыўшы школу, юнак пачаў вучыцца ўрачэбнаму мастацтву. Панцеляймон прысвяціў сваё жыццё хворым, убогім і жабракам. За тое, што святы лячыў хрысціянскіх вязняў, яго доўга катавалі, а затым адсеклі галаву. Калі пакутніку адсеклі галаву, з раны пацякло малако. Цела святога, кінутае ў вогнішча, засталося ў агні непашкоджаным і было пахавана хрысціянамі ў 305 годзе. Святыя мошчы велікамучаніка Панцеляймона часціцамі разышліся па ўсім хрысціянскім свеце.


Часціца мошчаў з Афонскага манастыра ў імя велікамучаніка Панцеляймона была перададзена ў дар прыходу Прападобнай Марыі Егіпецкай і ўпрыгожвае новы абраз. Такі дар зрабіў Алексій Хацкевіч з Мінску. Яго ж майстэрня вырабіла кіёты для ўсіх трох абразоў, а іканапісец майстэрні Сергій Навіцкі напісаў на палатне абразы святых.

Цяпер у прыхаджан вілейскага храма ёсць унікальная магчымасць памаліцца перад абразамі з часціцамі мошчаў святых. Але гэта не ўсе змены, якія чакаюць храм, – у далейшым мяркуецца, што ў храме яшчэ з’явяцца новыя абразы.

Сяргей ГАНЧАР.
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 38 queries