Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Дзяцей чакаў сюрпрыз. Да іх у госці завітаў дзіцячы пісьменнік

Месяц назад першакласнікі пераступілі парог нашай гімназіі, не ведаючы яе правілаў і законаў. Але кожны дзень прыносіць дзецям нешта новае і цікавае, што бывае схавана за чароўнай брамай ведаў. Таму вучні з задавальненнем кожны дзень прыходзяць у школу.

Вось і першага кастрычніка дзяцей чакаў сюрпрыз. Да іх у госці ў рамках Года малой радзімы завітаў дзіцячы пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, магістр адукацыі, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Віктар Віктаравіч Кажура разам са сваёй унучкай Ангелінай, вучаніцай 3 класа пачатковай школы №6 г. Вілейкі.

Сустрэча атрымалася цікавая і пазнавальная. Ангеліна чытала самастойна напісаныя вершы пра сябе і малодшага браціка Цімошку на тэму летняга адпачынку. Таксама дзяўчынка паказала дзецям часопіс «Рюкзачишка», дзе надрукаваны яе творы.

Віктар Віктаравіч умела арганізаваў на аснове ўласных дзіцячых вершаваных твораў для вучняў гульні са словамі. Дзеці з задавальненнем адгадвалі літары, называлі словы, якія пачыналіся з загаданай літары, а таксама дапаўнялі загадкі, выкарыстоўваючы назвы жывёл і птушак. Падчас гульні настаўнік выступаў у ролі ўдзельніка, вядучага, але і не забываў педагагічныя функцыі: накіроўваў ход гульні рэплікамі, пытаннямі, непрыкметна падтрымліваў асобных дзяцей, ствараючы ўмовы для праяўлення ініцыятывы.

Госці пазнаёмілі вучняў з кнігай “Хто схаваўся пад лісток?”, вершы для якой напісаў сам Віктар Віктаравіч, а ілюстрацыі зрабіла Ангеліна.

Усе засталіся задаволеныя сустрэчай. Вучні прасілі гасцей завітаць да іх яшчэ раз.

Наталля ЛІПСКАЯ, настаўніца пачатковых класаў.
Фота прадстаўлена аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 144 queries