Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Другі літаратурна-музычны фестываль «Светлае слова» крочыць па Вілейшчыне

Другі літаратурна-музычны фестываль «Светлае слова» крочыць па Вілейшчыне. Таленты вілейскай зямлі працягваюць дзяліцца мілагучным родным словам з неабыякавымі. А яны шчыра адгукаюцца на запрашэнні. Так было і ў мінулую суботу, 28 верасня, – у фае другога паверха Палаца культуры практычна не было свабодных месцаў.

Адкрылася мерапрыемства гукамі песні, якія срэбнымі ноткамі запоўнілі прастору і настроілі прысутных на адпаведны лад. А гаварылі ў гэты дзень таксама пра песню і яе ролю ў жыцці кожнага. Што для вас песня? З такім пытаннем звярнулася да аўдыторыі, адкрываючы мерапрыемства, Таццяна Захарыч, дырэктар Цэнтра эстэтычнага выхавання. І адказаў было шмат. А яшчэ важную і пачэсную місію выканала Таццяна Мікалаеўна ў гэты дзень – уручыла дыплом Вілейскага райвыканкама спецыяльнаму госцю фестываля – вакальнаму калектыву «Арэлі» дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Кацярыны Анасовіч. Яны заслужылі высокую ўзнагароду адданасцю беларускаму слову і песні.

Працягам мерапрыемства стаў чарговы спеўны сход – мерапрыемства, якое мае асаблівую эмацыйную афарбоўку і таму карыстаецца ўвагай віляйчан. Яго вядучая Эла Кулеш выканала першы куплет «Купалінкі» – і даўно знаёмую песню падхапілі розныя галасы: школьнікаў, іх бацькоў, настаўнікаў, іншых зацікаўленых жыхароў нашага горада. Прысутныя сталі таксама ўдзельнікамі цікавай віктарыны, самыя эрудыраваныя і смелыя атрымалі прызы. А яшчэ разам з вядучай выконвалі практыкаванні для распевак – і спявалі розныя песні. Спявалі па-беларуску. Спявалі разам.

Таццяна ШАРШНЁВА/Фота аўтара

Працягваюцца мерапрыемствы фестывалю. Так, на гэтым тыдні адбудуцца:

2 кастрычніка – дабрачынны творчы вечар «Са словам па жыцці» Валянціны Цітовіч (кінатэатр “Мір”, 18.00). Кошт квітка 5 р. 16+
Дабрачынная акцыя па зборы сродкаў на рэабілітацыю Аляксандры Смаленскай (агр.Шалавічы).
Сустрэча з рэжысёрам тэатральнай студыі Цэнтра эстэтычнага выхавання Леанідам Курцам «Ужасно интересно всё то, что неизвестно» (ЦЭВ, 15.00).

3 кастрычніка – творчая сустрэча з Наталляй Батраковай «Территория для всех (бібліятэка сямейнага чытання, 2-гі паверх Палаца культуры, фае, 11.00).
Майстар-класс па моўнай культуры «Размаўляем па-беларуску» (Вілейская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат). 10+

АРГКАМІТЭТ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 56 queries