Бадай, няма ў раёне той мясціны, куды б не даехалі артысты аўтаклуба Вілейскага Палаца культуры і вакальнага калектыву «Бабіна лета», якім кіруе Сяргей Рудніцкі. І ўсюды, куды б мы ні прыехалі, нас прымаюць цёпла, як самых чаканых і блізкіх людзей.
Вось і нядаўняя паездка ў аграгарадок Шылавічы была гэтакай жа цёплай і запамінальнай. У мясцовым клубе сабралася многа людзей рознага ўзросту, якія ўдзячнымі апладысментамі сустракалі і праводзілі артыстаў, дарылі кветкі, з задавальненнем падпявалі і нават прытанцоўвалі. Адным словам, дыялог артыстаў з гледачамі ўдаўся на славу. Сустрэча, безумоўна, запомніцца надоўга, і светлыя ўражанні ад цёплых чалавечых стасункаў, якія так патрэбны ў сённяшні прагматычны час, будуць грэць.
Людміла ЛЯШКОВІЧ, аўтаклуб.
Фота аўтара