За круглым сталом, што прайшоў у Вязыні, члены сацыяльнага пункта гутарылі аб тым, як пры дапамозе літаратурных, псіхалагічных і праваслаўных крыніц дапамагчы сфарміраваць
у кожнага жаданне глыбей пазнаць і адкрыць сябе.
22 лістапада адбылося чарговае пасяджэнне членаў сацыяльнага пункта аграгарадка Вязынь па праекту «Пазнай і адкрый сябе». Мэты і задачы праекта – пры дапамозе літаратурных, псіхалагічных і праваслаўных крыніц дапамагчы сфарміраваць у кожнага жаданне глыбей пазнаць і адкрыць сябе, разабрацца ў пытаннях светапогляду, паводзін і выхоўваць духоўную высакароднасць, прыстойнасць і ўзаемаадносіны людзей у паўсядзённым жыцці; зразумець хрысціянскую этыку і мараль; жаданне будаваць храм душы і шчасліва жыць у сям’і.
На гэты раз ішла гутарка за круглым сталом аб саракадзённым пасце, які пачаўся 28 лістапада.
Кузьмінова Тамара Мікалаеўна, бібліятэкар Свята-Успенскай царквы Вязыні, выкарыстоўваючы кнігі бібліятэкі (а яе кніжны фонд пастаянна папаўняецца) увяла ўсіх у гісторыю ўстанаўлення пастоў, пачынаючы з першага яшчэ ў Раі, дзе пражывалі Адам і Ева, і нават яшчэ да грэхападзення людзей.
Тамара Мікалаеўна падрабязна расказала аб сэнсе прадстаячага Піліпаўскага паста, які цягнецца да Нараджэння Хрыстова. «Рождественский пост один из самых радостных постов. Мы должны воздерживаться не только от скоромной пищи, но и обязательно простить всех тех, кто досадил нам, тех, на кого имеем обиды. Тех, кто находится поблизости нас, но вызывает раздражение, а иногда и гнев. По примеру святого апостола Филиппа мы должны поститься не только телесно, но и духовно: оставить нашим должникам, чтобы и Господь оставил нам прегрешения наши (священник Сергий Николаев «За советом к батюшке»). Сутнасць паста Тамара Мікалаеўна дапоўніла вершамі з новай праваслаўнай літаратуры, пазнаёміла з выставай літаратуры царкоўнай бібліятэкі.
Затым пачалася гутарка аб самым важным. Аб тым, што кожнаму трэба працаваць над сабой, карэкціраваць свае паводзіны, каб быць шчаслівым і здаровым. Прачыталі свае вершы Любоў Вараб’ёва, Раіса Кіслая, пачулі і мае вершы з кнігі «Мелодыі душы».
Пост – гэта работа над сабой. Чым заняць сябе ў пост, акрамя звычайнай дамашняй работы? Царква гаворыць: пост – гэта ўтаймаванне свайго языка (не судзі – не судзімы будзеш), які, як нам вядома, «без касцей»; уменне дараваць крыўды, праяўляць удзячнасць усім людзям за аказаную кімсьці дапамогу; наведванне хворых і нямоглых, суцяшэнне тых, хто трапіў у бяду, у наведванні храма, у тварэнні дабра.
Мы любім чытаць штомесячны выпуск «Дневного собеседника» для валанцёраў нашых віляйчан (галоўны рэдактар Голуб Г. І.), які нясе добрую інфармацыю і міласэрныя думкі, душэўнае цяпло і веру. У №10 газеты змяшчае крылатае выслоўе Вальтэра Скотта: «Если люди не научатся помогать друг другу, то род человеческий исчезнет с лица земли». І тут актуальна гучыць верш А. Дзяменцьева:
Мир держится на добрых людях,
Не на агрессии и зле.
И если доброты не будет,
То ничего не будет на земле.
Мир держится на состраданьи,
А не на важности пустой…
На наступным пасяджэнні літаратурнай гасцёўні «Флейта душы» правядзём паэтычныя чытанні і песняпенне. Будзем рыхтавацца да Нараджэння Хрыстова і каледавання. Адначасова будзем рэкламаваць і спрабаваць посныя стравы.
Жадаем усім людзям душэўнай раўнавагі і духоўнага росту.
Раіса ФІЛІСТОВІЧ, кіраўнік сацыяльнага пункта агр. Вязынь.