Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

5-6 верасня ў Бялынічах пройдзе XXVII Дзень беларускага пісьменства

Гэта – нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.

У розныя гады ўрачыстасці праходзілі ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны – Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне.

На свяце, якое ў гэтым годзе пройдзе ў Бялынічах, будзе ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія. Цырымонія ўшаноўвання лаўрэатаў адбудзецца на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы горада.

У праграме свята таксама: фестываль кнігі і прэсы; міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў; духоўна-асветны праект «Дакрануцца да духоўнасці»; прэзентацыя міжнароднага фестывалю «Магутны Божа»; урачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі «З’яўленне абраза»; закладка алеі гарадоў-сталіц Дня пісьменства.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 142 queries