Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

27 сентября в Вилейском музее откроется выставка старинных фотоаппаратов

Віктар Суглоб, нарадзіўся ў 1952 годзе ў Гомельскай   вобласці, але ўжо працяглы час жыве і працуе ў Мінску. Вядомы фатограф, пачынаў як фотааматар і ўжо больш за сорак год прафесійна займаецца фатаграфіей. Ганаровы  сябра Народнага фотаклуба «Мінск», а таксама Творчага саюза

«Фотамастацтва». Ім сабрана вялікая калекцыя фотаапаратаў,  якая на працягу пяці год выстаўлялася ў галерэі Кампаніі » Мир фото», а сёння частку гэтай калекцыі можна пабачыць у музеі гісторыі горада Мінска.

Акрамя гэтага Віктар Пяторовіч  паспяхова працуе ў галіне прадпрымальніцтва – кіруе Кампаніей «Мир фото». У 2001 годзе быў прызнаны лепшым прадпрымальнікам у сферы фатаграфічных паслуг. Любімымі жанрамі заўсёды былі і застаюцца беларускія краявіды і гарадскі ландшафт, а таксама студыйны нацюрморт.

Усё гэта і невялікую калекцыю старадаўніх фотаапаратаў можна будзе пабачыць на выставе, якая адкрываецца 27 верасня ў 17.00 гадзін у выставачнай зале музея і  будзе працаваць на працягу месяца.

Коласава В.А.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 127 queries