Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

26 лістапада Вілейскі краязнаўчы музей прэзентуе новы культурна-выставачны праект “Апантанае чаяванне ў стылі АРТхаус”

26 лістапада а 16 гадзіне ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча Вілейскі краязнаўчы музей прэзентуе новы культурна-выставачны праект “Апантанае чаяванне ў стылі АРТхаус”.

Тут вы зможаце пазнаёміцца з “Хітрым Шулерам”, павандраваць разам з мядзведзікам і мышкай, паглядзець цікавыя чайнікі, пабываць пад чароўным дрэвам на апантаным чаяванні. Ну і канешне, якое чаяванне без Алісы…

На выставе прадстаўлены дызайнерскія работы Вольгі Пескавой , работы Хэнд Мэйд Ірыны Верыга, прадметы з прыватных калекцый Людмілы Буркевіч і Анастасіі Аўдзей, а таксама творчыя работы ўдзельнікаў і настаўнікаў Вілейскага районнага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Аўдзей Н.В., навуковы супрацоўнік 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 168 queries