17 красавіка а 15 гадзіне ў зале выстаў імя Н. Ю. Сілівановіча ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” адбудзецца прэзентацыя кнігі “Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура” , якая выйшла ў 2014 годзе, у Выдавецкім доме “Звязда” пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Уладзімір Слабодчыкаў – вядомы беларускі скульптар, узначальвае кафедру скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Нарадзіўся Уладзімір Слабодчыкаў у в. Даўгінава Вілейскага раёна. Скончыў школу, паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне скульптуры. Вучыўся ў народнага скульптара Беларусі А. Анікейчынка. Упершыню прыняў удзел у выстаўцы падчас вучобы ў 1973 годзе. На працягу 15 гадоў пасля заканчэння інстытута выкладаў у Рэспубліканскім школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя А. Ахрэмчыка. З 1989 года выкладае ў Акадэміі мастацтваў. За гэты час прыняў удзел амаль у 150 рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках. Скульптуры Уладзіміра Слабодчыка шырока вядомы не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Яны захоўваюцца ў музеях і галерэях Беларусі, Расіі, Швейцарыі, Італіі, ЗША, Кітаі і іншых краінах свету.
Кніга “Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура” раскрывае жыццёвы і творчы шлях, а таксама знаёміць з скульптурнай спадчынай майстра.
Усе, хто хоча пазнаёміцца з кнігай “Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура” чакаем на прэзентацыі 17 красавіка а 15 гадзіне ў зале выстаў імя Н. Ю. Сілівановіча ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей” па адрасе: г. Вілейка, пл. Свабоды, 1, тэлефон для даведак 5-41-47.
Надзея АЎДЗЕЙ, навуковы супрацоўнік музея
17 красавіка а 15 гадзіне ў зале выстаў адбудзецца прэзентацыя кнігі “Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура”
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ