Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

125-гадовы юбілей класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча

9 снежня адзначаўся 125-гадовы юбілей класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Творчы геній Багдановіча параўноўваюць па значнасці з Пушкіным для рускай літаратуры, Шаўчэнкам – для ўкраінскай. Яго паэзія – у адным радзе з беларускімі творамі яго сучаснікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі і іншых.

Але ўнікальнасць генія Максіма Багдановіча ў тым, што за вельмі кароткі жыццёвы шлях у 26 гадоў ён паспеў унесці ў беларускую літаратуру новыя жанры, выдаць адзіны прыжыццёвы зборнік “Вянок”.

9 снежня, у дзень юбілею паэта, вучні і настаўнікі Даўгінаўскай сярэдняй школы падрыхтавалі Урокі Багдановіча для дзяцей рознага ўзросту.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Сяліцкая Ірына Станіславаўна запрасіла нас, вучняў 5 – 8 класаў, на літаратурна-музычную кампазіцыю “Дзіўная зорка Максіма Багдановіча”, а настаўніца Малашэвіч Валянціна Вячаславаўна разам са старшакласнікамі правяла Урок Багдановіча пад назвай “Светлы свет яго будзе вечна жывы”.

Вучні розных узростаў пранікнёна дэкламавалі вершы Багдановіча, спявалі песні на яго словы, інсцэніравалі рамантычныя моманты з жыцця паэта, дэманстравалі прэзентацыі аб жыцці і творчасці Багдановіча, відэафрагменты мастацкіх стужак, слухалі ўрыўкі з аўдыёкніг, стварылі ўласныя малюнкі па творах паэта. Ролі Максіма Багдановіча ў розным узросце па-майстэрску сыгралі Валковіч Алег, Валько Уладзіслаў і Яскевіч Дзяніс, а ролю Ані Какуевай – Шкелка Агата і Жалевіч Наталля.
Урокі атрымаліся надзвычай эмацыянальнымі, трапяткімі, насычанымі непаўторнай паэзіяй Максіма Багдановіча і шчымлівым трагізмам яго жыццёвага шляху.

Дзіяна СЕДАЯ, Мацвей КАРОЛЬ, вучні ДУА “Даўгінаўская СШ”

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 35 queries