Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Моладзевы актыў Ільяншчыны

Да 100-годдзя УЛКСМ у Ільянскай сярэдняй школе імя А.А. Грымаця праводзіцца шэраг мерапрыемстваў. Асабліва зацікавілі наведвальнікаў школьных музеяў некаторыя экспанаты. Знаёмцеся.

Аляксандр Васільевіч Газаў, 1946 года нараджэння. Заслужаны майстар спорту СССР. Чэмпіён алімпійскіх гульняў 1976 года (Манрэаль), бронзавы прызёр алімпіяды 1980 года ў Маскве, 8 – кратны чэмпіён свету, 24 – кратны чэмпіён СССР, 7 – кратны рэкардсмен свету па кулявой стральбе. Маёр у запасе. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Жыхар вёскі Калодчына. За выніковы ўдзел у 22 алімпійскіх гульняў у Маскве ўзнагароджаны ганаровай граматай ЦК ЛКСМБ.
Вось яшчэ адна цікавая камсамольская ўзнагарода падпісана маршалам Баграмянам. Былы сувязны партызанскай брыгады імя М.Фрунзе І.М. Курац на пасадзе дырэктара Ільянскай школы умела арганізоўваў маладзёжныя і камсамольскія справы. Аб гэтым сведчаць мноства ўзнагарод.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Архіпавіч Агееў, педагог, з 1942 па 1944 год – партызан, з 1943 года другі сакратар Маладзечненскага падпольнага РК ЛКСМБ. За баявыя заслугі атрымаў многія ўзнагароды. А ў нашым музеі захоўваецца яго грамата ЦК ВЛКСМ.

Вялікая колькасць узнагарод атрымана школьнікамі і работнікамі мясцовай гаспадаркі за камсамольскія справы. Былы жыхар Ільі Дзмітрый Іванавіч Бірукоў, які ў 16 год у складзе 553 зенітна-артылерыйскага палка ўдзельнічаў у Курскай бітве і там прыняты ў камсамол, падараваў нам свой камсамольскі білет.

Сяргей Уладзіміравіч Шушкевіч, механізатар мясцовай гаспадаркі, тады Ільянскага саўгаса-тэхнікума, пасланец камсамоліі Вілейшчыны ў Маскву на XX з’езд Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі.

Наталля ШАБУНЯ, кіраўнік народнага музея «Ільянскія далягляды»

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 130 queries