Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Пра «Лексусы» і сацыяльную справядлівасць

Журналісты – народ дапытлівы. І ў сілу прыродных звычак, і таму, пэўна, што прафесія абавязвае. Вось і не ўпускаюць магчымасці ў фармаце дыялогу задаць пытанні першай асобе дзяржавы ў небеспадстаўным разліку на шчырыя і грунтоўныя адказы. Пытанні тыя, што на слыху ў грамадзянскай супольнасці, што прадыктаваны пэўнымі заканадаўчымі ініцыятывамі, якія іншым часам зыходзяць і ад самога кіраўніка дзяржавы.У прыватнасці, таго ж дэкрэта № 3, ён прыхільна сустрэты пераважнай большасцю нашага грамадства.
Сёння мы грунтуем сваё жыццё на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці. Не дэклараваных, а сапраўды рэальных, якія заснаваны на адпаведнай прававой базе дзяржавы. Цагліна ў яе падмурак – Дэкрэт № 3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Прававы акт мае мэтаю стымуляванне працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасці і забеспячэнне выканання імі канстытуцыйнага абавязку па ўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.
Адказваючы на пытанні журналістаў у час рэспубліканскага суботніка,кіраўнік дзяржавы зазначыў, што тыя, хто сёння працуюць і хоча працаваць, поўнасцю падтрымліваюць прыняты дэкрэт. «Таму што, напэўна, не вельмі, калі ты працуеш з раніцы да вечара і глядзіш, каб сям’ю накарміць, апрануць і гэтак далей, а некаторыя, наогул не напружваючыся, на «Лексусах», «БМВ», «Мерседэсах» раз’язджаюць, не выплочваючы нават капейкі падаткаў у дзяржаўную казну. У паліклініку, школу, дзіцячы сад, яшчэ некуды – яны першымі. Дык там таксама грошы, гэтак жа пабудавана за грошы людзей… Таму ўсе павінны несці адпаведную нагрузку». Справядліва. І, перафразаваўшы фальклор, усім сёстрам – па завушніцах.
Зайздрасць – заганная рыса характару. Нават, з пункту погляду хрысціанскай маралі. Я асабіста раўнадушным поглядам праводжу тыя самыя «БМВ», і «Лексусы», якія падчас на прыціхлых вулічных пераходах развіваюць хуткасць накшталт першай касмічнай. Яна і выводзіць іх часам на арбіту сутыкненняў. З трагічным зыходам. Сумная статыстыка дзяржаўтаінспекцыі пра гэта сведчыць. І справа ў тым, што вельмі часта дарагія і модныя аўто – прадукт хуткага, а значыцца, і незаконнага заробку, нявыплачаных падаткаў, паразітавання за кошт законапаслухмяных і сумленных грамадзян. Іх інтарэсы абараняе прэзідэнцкі дэкрэт, вымушаючы некага легалізаваць бізнэс, стаць адкрытым для дзяржаўных законаў, нормаў грамадскай маралі. У суладдзі з імі павінны рэалізоўвацца нашы інтарэсы і нашы патрэбнасці. Іншага проста не дадзена.
Марыя КУЗАЎКІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 126 queries