Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Партфоліо для перспектывы

На першай старонцы ў адной з нашых рэспубліканскіх газет убачыла навагоднюю ёлку. І схамянулася: за безліччу праблем неяк не думалася, што хутка ўжо калядныя святы. Для католікаў пачынаецца Адвэнт. Пра гэта нагадаў святар падчас нядзельнага набажэнства. І ўсё ж у духоўным клопаце мы аддаем даніну ўвагі нашым зямным справам. Хоць бывае, што першае і другое вельмі цесна пераплецены. Асабліва, калі гаворка заходзіць пра наша выданне, якое сапраўды арыентавана на выхаваўчы працэс, праблемныя моманты нашай рэчаіснасці, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі. А ў апошняй пераважаюць гуманістычная накіраванасць, імкненне заканадаўча замацаваць мірныя ініцыятывы, сацыяльныя гарантыі. Журналісты раёнкі не разменьваюць сябе на дробнатэм’е, не шукаюць таннай папулярнасці ў чытачоў. Мы разумеем, якія матэрыялы падсілкоўваюць схільнасць чытальніцкай аўдыторыі, што, бывае, імкнецца да вострых сюжэтаў з «крывавымі хлопчыкамі». Разумеем і не можам сабе дазволіць такой сенсацыйнасці, дзе смакуецца людская разбэшчанасць, заганныя звычкі, прапагандуецца культ насілля, няхай сабе і ў замаскіраванай форме.
Ідзе чарговы віток падпісной кампаніі. І, безумоўна, патэнцыяльны падпісчык чакае ад газеты пэўных гарантый і, магчыма, абяцанняў. Адносна зместу, ідэйнага накірунку і мастацкага афармлення выдання. Пра першае і другое мы гаварылі вышэй. Што датычыць трэцяга… Пастараемся выпускаць больш «каляровых» нумароў, эксперыментаваць з тэхнікай іх афармлення. Следуючы ідэалагічнай састаўляючай выдання, мы будзем захоўваць нашы традыцыйныя, папулярныя ў гледачоў і прызнаныя на ўзроўні рэспубліканскіх і абласных конкурсаў праекты і публікацыі. Сярод іх – дэмаграфічны, адзначаны як пераможца Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара», «Барометр эканомікі» – лаўрэат рэспубліканскага конкурсу, шэраг публіцыстычных матэрыялаў, што дазволілі газеце атрымаць дыплом лаўрэата абласнога спаборніцтва. Заахвочвалася наша выданне і журналісты за асвятленне пытанняў аховы акаляючага асяроддзя, развіцця міжканфесійных адносін, атрымоўвала падзячныя пісьмы Патрыяршага Экзарха Усяе Беларусі «За руплівую працу на карысць царквы»…
Вось мы і падыйшлі да таго духоўнага стрыжня, які, па нашаму разуменню, газета павінна мець, клапоцячыся аб маральным стане грамадства, фарміруючы грамадскую думку.
У перспектыве газеты – новыя праекты. Адзін з іх, адносна гісторыі старых будынкаў Вілейкі, мы прэзентавалі ў мінулым нашым выпуску. Мяркуем, вам не раз давядзецца, паважаныя чытачы, усміхнуцца разам з намі ў «Суботні вечар з «ШП», паспрабаваць меню нашай «Куханькі», састаўленага па рэцэптах, апрабаваных супрацоўніцамі раёнкі.
Мяркуем, вы ўжо ацанілі нашу навацыю – рэкламны дадатак “Неделька с “ШП” і адпаведна павелічэнне аб’ёму раёнкі на цэлы друкаваны аркуш (4 паласы). Спадзяёмся, вы не пазбавіце газету сваёй падтрымкі. А яна істотная не толькі ў маральным, але і ў матэрыяльным сэнсе. Палавіна сродкаў, за якія выдаецца газета,– гэта даходы ад падпіскі. Другую палову нам прыносіць рэкламная дзейнасць. Мы не карыстаемся бюджэтнай датацыяй, насуперак думцы, якая выказваецца нашымі апанентамі ў сеціве інтэрнэт.
Самае вялікае наша жаданне – быць зразумелымі і пачутымі. Энергетыка пустых слоў, як правіла, знікае ў глыбінях сусвету. Працуючы над газетным нумарам, мы бачым перад сабой вас, паважаныя падпісчыкі. Мы ствараем у чытачоў імунітэт да недаўгавечных куміраў, якія вельмі хутка ператвараюцца ў цені мінулага. І падтрымліваем аўтарытэт тых, хто штодзённа пераўтварае нашу зямлю, ствараючы для яе будучае.
Марыя КУЗАЎКІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 126 queries